banner1 banner1 banner1

3.01.2008

Змаганьне за свабоду (Фота) фатаздымкі

9:48, — Палітыка

У першыя дні новага 2008 года ў Менску працягвалася барацьба за свабоду палітвязьняў: партрэты моладзевага лідэра Артура Фінькевіча з’явіліся на навагодніх елках, а графіці ў яго абарону – на шматпавярховых дамах.

На шматпавярховым гмаху, што знаходзіцца каля станцыі мэтро “Магілёўская” па Партызанскім праспэкце ў Менску зьявіўся надпіс “Свабоду Фінькевічу!”.

Надпіс зроблены зьверху ўніз літарамі даволі вялікага памеру, таму вельмі добра бачны з супрацьлеглага так званага “чырвонага дому” па вуліцы Варвашэні, а таксама з прыпынку грамадзкага транспарту, што знаходзіцца якраз насупраць гмаху й з даволі вялікай адлегласьці можна разгледзець маладафронтаўскі лёзунг. Такім чынам «Малады Фронт» працягвае сваю штодзённую кампанію за вызваленьне аднаго са сваіх лідэраў, Артура Фінькевіча, асуджанага на паўтары гады пазбаўленьня волі.

31 сьнежня ў Менску напярэдадні Новага 2008 году ў цэнтры Менску, а таксама ў некаторых мікрараёнах сталіцы на навагодніх елках зьявіліся партрэты самага маладога палітвязьня Беларусі, аднаго зь лідэраў «Маладога Фронту», Артура Фінькевіча.

Трэба дадаць, што даволі шмат людзей з зацікаўленасьцю спынялася каля ўлётак і знаёмілася зь інфармацыяй аб крымінальным перасьледзе маладафронтаўца. Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня адразу ж пасьля адбыцьця 2-х гадовага пакараньня так званае “хіміі” у горадзе Магілёве. Пасьля неаднаразовых пагрозаў, запужваньняў з боку супрацоўнікаў КДБ, пасьля рашучай адмовы Артура ад “супрацоўніцтва” з карнымі ворганамі, маладафронтаўца кінулі ў ізалятар, узбудзіўшы яшчэ адну сфальсыфікаваную справу, якая скончылася выкананьнем палітычные замовы й прысудам аднаму зь лідэраў «Маладога Фронту» у 1,5 гады пазбаўленьня волі.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: