banner1 banner1 banner1

3.01.2008

Менскі «дынамавец» будзе гуляць за «Гамбург»

10:51, — Спорт

Наглядальны савет "Гамбурга" ўхваліў куплю ў менскага "Дынама" паўабаронцы моладзевай зборнай Беларусі 20-гадовага Антона Пуцілу. Пагадненне абышлося нямецкаму клубу ў 500 тысяч еўра.

На гэтым тыдні беларускі футбаліст павінен прыбыць у распараджэнне свайго новага клуба. А ўжо ў панядзелак, 7 студзеня, ён адправіцца з асноўным складам «Гамбурга» на збор у Дубаі, паведамляе «Прессбол».

Галоўны трэнер гамбуржцаў Хууб Стэвенс ахарактарызаваў Пуцілу як "малады талент". Антон зрабіў на настаўніка «Гамбурга» добрае ўражанне, калі ў лістападзе – снежні 2007-га тры тыдні знаходзіўся на праглядзе. І гэта нягледзячы на тое, што Пуціла ў асноўным працаваў з аматарскай і другой камандай, а з асновай правёў толькі некалькі трэніровак.

«Трэнер нашага рэзерву Карстэн Бэран быў ад яго ў захапленні! Ды і ў трэніроўках з першай камандай ён таксама добра сябе паказаў. Пуціла – атакуючы гулец, гатовы гуляць з глыбіні. Ён валодае выдатнай тэхнікай, добрай хуткасцю і бачаннем поля. З яго можа выгадаваць вельмі цікавага гульца», – прыводзіць «Bild» словы Хууба Стэвенса.

На пытанне, ці зможа Антон Пуціла дапамагчы асноўнай камандзе ўжо ў другім крузе, галоўны трэнер адказаў больш асцярожна: «Цяжка сказаць, ён мне нагадвае 17-гадовага нігерыйца Маколі Крысантуса, якога мы падпісалі ў лістападзе. За такімі хлопцамі будучыня «Гамбурга»: калі ўжо мы складаем з імі кантракты, то павінны даваць ім шанец».

Цяпер у чэмпіянаце Нямеччыны перапынак, у турнірнай табліцы першынства бундэслігі «Гамбург» займае трэцяе месца пасля «Баварыі» і «Вердэра».

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8433)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5721)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5483)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5451)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5228)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4772)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4746)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4711)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4420)

2.12, 15:47, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4212)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: