banner1 banner1 banner1

3.01.2008

Яраслаў Раманчук: «Санкцыі супраць «Белнафтахіма» – гэта пакуль толькі маленькая пстрычка па носе» 4

11:49, — Эканоміка

Кіраўнік цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук пракаментаваў пагрозы Аляксандра Лукашэнкі ў адрас ЗША. Беларускі эксперт выказаў здагадку, што Лукашэнка асцерагаецца новых эканамічных санкцый.

"Белнафтахім" – гэта пакуль толькі маленькая пстрычка па носе, але калі санкцыі будуць уведзеныя яшчэ і ў дачыненні прадпрыемстваў "Беларуськалія", іншых беларускіх канцэрнаў і прадпрыемстваў, асабліва банкаў, то гэта сур'ёзна пашкодзіць беларускаму рэжыму", – лічыць Яраслаў Раманчук.

"Лукашэнка асцерагаецца, каб не было абмежаванняў менавіта з камерцыйнага боку. У сітуацыі, калі ў Беларусі набірае абарачэнні наменклатурная прыватызацыя, такое развіццё падзей можа разбурыць тыя схемы, якія дазваляюць беларускай наменклатуры манетызаваць сваю ўладу", – заявіў у інтэрв'ю "Завтра твоей страны" кіраўнік цэнтра Мізэса.

Яраслаў Раманчук таксама заявіў, што "Амерыцы і ўсяму свету абсалютна напляваць на тое, ад чаго адмовіцца або на што пагодзіцца кіраўніцтва Беларусі". "Калі Аляксандр Лукашэнка адмовіцца ад даляра, ён "нашкодзіць толькі сабе", – лічыць эканаміст.

"Рашэнне па ператварэнні даляра ў сусветную валюту не прымалася імгненна, і ўрад адной дзяржавы не ў стане вырашыць праблему адмовы ад выкарыстанні амерыканскай валюты ў сістэме разлікаў нават цягам дзесяці гадоў... Гэта па сутнасці кансенсуснае рашэнне прымалася мільёнамі суб'ектаў ва ўсім свеце цягам больш як шасцідзесяці гадоў, і адмова ад даляра з'яўляецца паказчыкам не лепшай эканамічнай палітыкі", – лічыць Яраслаў Раманчук.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8434)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5721)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5483)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5451)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5229)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4773)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4751)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4711)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4422)

2.12, 15:47, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4213)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: