banner1 banner1 banner1

3.01.2008

ЗША працягнуць прымаць санкцыі супраць беларускага рэжыму важная навіна 24

15:33, — Палітыка

ЗША працягнуць прымаць санкцыі супраць беларускага рэжыму

Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала заяву Аляксандра Лукашэнкі ад 30 сьнежня. “ЗША пасьлядоўна казалі беларускім уладам, што мы працягнем прымаць меры адносна беларускіх чыноўнікаў і тых, хто нясе адказнасьць за парушэньне правоў чалавека, уціск дэмакратыі і карупцыю, якія яны выкарыстоўваюць як інструмэнт утрыманьня ўлады”, -- заяўляе Амбасада ЗША.

“Мы таксама гатовыя прыняць належныя меры адносна аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці альбо кантралююцца такімі асобамі. Заява амбасадаркі ЗША Карэн Ст'юарт на гэты конт на прэсавай канфэрэнцыі 13 сьнежня была зробленая ў поўнай адпаведнасьці з палітыкай Злучаных Штатаў.

А ключ да паляпшэньня амэрыкана-беларускіх стасункаў застаецца ў руках Беларусі. Гэта вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і захаваньне асноватворных дэмакратычных нормаў, уключна з свабодай выказваньняў, сходаў і асацыяцый. Мы гатовыя пазытыўна адрэагаваць на рашэньне ўладаў аб вызваленьні ўсіх палітзьняволеных. Такі крок мог бы адкрыць шлях да доўгачаканага паляпшэньня стасункаў”, -- гаворыцца ў заяве.

30 сьнежня Аляксандар Лукашэнка прыгразіў выслаць амбасадара ЗША, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвядуць новыя санкцыі супраць Беларусі.Аляксандар Лукашэнка заявіў:

“Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем вельмі жорстка па ўсіх накірунках, у палітыцы, у эканоміцы і іншых сфэрах. Першы, хто будзе вышпурнуты, гэта будзе амбасадар Злучаных Штатаў”.

Раней на прэсавай канфэрэнцыі амбасадарка ЗША заявіла ў Менску, што амэрыканскі ўрад абдумвае ўвядзеньне дадатковых санкцый адносна беларускіх прадпрыемстваў у 2008 годзе.

Напісаць каментар (24)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8433)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5719)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5482)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5448)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5228)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4770)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4742)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4711)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4417)

2.12, 15:47, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4212)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: