9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст і БелТА не вельмі дасведчаныя ў арыфметыцы

Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін накіраваў ліст у Міністэрства юстыцыі РБ, Вярхоўны суд і БелТА ў сувязі з паведамленнем, распаўсюджаным інфармагенцтвам БелТА аб намеры Мінюста ліквідаваць Партыю камуністаў Беларускую.

Як гаворыцца ў лісце Калякіна, «усе факты дадзенага паведамлення не адпавядаюць рэчаіснасці, пачынаючы з таго, што шасцімесячны тэрмін прыпынення дзейнасці ПКБ мінае 2 студзеня 2008 года. Паводле рашэння Вярхоўнага Суду ён мінае 2 лютага 2008 года».

Лідэр ПКБ запэўніў, што згодна з заканадаўствам ПКБ «не пазней, чым за 10 дзён да заканчэння гэтага тэрміна накіруе Міністэрству юстыцыі паведамленне аб ухіленні парушэнняў», перадае АФН.

«Што тычыцца інтэрв'ю, якія даюць грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца сябрамі ПКБ, то яны дзейнічаюць згодна з правамі, прадстаўленымі Канстытуцыяй РБ», – адзначае Калякін.

Кіраўніцтва ПКБ «расцэньвае дадзенае паведамленне як палітычна матываваную акцыю, мэтай якой з'яўляецца чарговая кампраметацыя ПКБ, псіхалагічная апрацоўка грамадскай думкі і аказанне ціску на суд у патрэбным для заказчыкаў ліквідацыі ПКБ кірунку».

Цэнтральны Камітэт ПКБ патрабуе «дэзавуяваць паведамленне БелТА …., а вінаватых у фальсіфікацыі прыцягнуць да адказнасці».

Як адзначаецца ў каментары на сайце ПКБ, «хто вывучаў арыфметыку ў школе, лёгка могуць падлічыць: шэсць месяцаў ад 2 жніўня мінаюць 2 лютага – не раней і не пазней». Усе спробы разабрацца ў тым, хто і што наблытаў, не ўвянчаліся поспехам. Таму пытанне пра тое, што мае намер рабіць Мінюст і ўвогуле як быць з арыфметыкай? – пакуль застаецца адкрытым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках