banner1 banner1 banner1

30.01.2008

Хадаркоўскі абвясціў бестэрміновую сухую галадоўку

14:32, — У свеце

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі пачаў галадоўку ў знак салідарнасці з былым віцэ-прэзідэнтам ЮКАСа Васілём Алексанянам, якога, нягледзячы на тое, што ён хворы на СНІД, не пераводзяць з СІЗА ў грамадзянскую клініку.

Напярэдадні Алексанян быў дастаўлены ў СІЗА "Матроская цішыня" хворым.

"С.К. Карымаў (следчы Генпракуратуры Салават Карымаў – заўв. NewsRu.com), які мае непасрэднае дачыненне да таго, што адбываецца, працуе непасрэдна ў Вашым падначаленні", – піша Хадаркоўскі

"Апошнія некалькі гадоў Карымаў, дзейнічаючы ў непасрэдным кантакце з І.І. Сечыным, рабіў шматлікія сумнеўныя дзеянні па фармуляванні доказаў неіснуючых злачынстваў", – піша Хадаркоўскі

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі пачаў бестэрміновую сухую галадоўку ў знак салідарнасці з былым віцэ-прэзідэнтам ЮКАСа Васілём Алексанянам, якога, нягледзячы на тое, што ён хворы на СНІД, не пераводзяць з СІЗА ў грамадзянскую клініку. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" паведаміў адвакат Міхаіла Хадаркоўскага Юры Шмідт. "Хадаркоўскі абвясціў пра сваё рашэнне ўчора і будзе галадаць пакуль Алексаняна не змесцяць у клініку", – сказаў адвакат.

У размешчанай на сайце Хадаркоўскага заяве на імя генпракурора РФ Юрыя Чайкі экс-кіраўнік ЮКАСа адзначыў, што "змушаны выйсці за працэсуальныя рамкі і паінфармаваць Вас аб пачатку галадоўкі", бо яго паставілі "перад немагчымым маральным выбарам:

- прызнацца ў неіснуючых злачынствах, выратаваць тым самым жыццё чалавека, але зламаць лёс невінаватых, запісаных мне ў "саўдзельнікі",

- адстойваць свае правы, чакаць станаўлення незалежнага суду, але стаць прычынай магчымай смерці свайго адваката Алексаняна. Я доўга думаў і не магу зрабіць выбару, перад якім мяне паставілі".

"С.К. Карымаў (следчы Генпракуратуры Салават Карымаў – заўв. рэд.), які мае непасрэднае дачыненне да таго, што адбываецца, працуе непасрэдна ў Вашым падначаленні. Апошнія некалькі гадоў Карымаў, дзейнічаючы ў непасрэдным кантакце з І.І. Сечыным, рабіў шматлікія сумнеўныя дзеянні па фармуляванні доказаў неіснуючых злачынстваў. У тым ліку і шляхам пагроз, узбуджэння спраў супраць нязгодлівых сведак. Частка гэтых пагроз была рэалізаваная, справы сфабрыкаваныя, людзі ў вышуку або ў турме", – піша Хадаркоўскі.

"Вельмі спадзяюся на тое, што ўзначаленае Вамі ведамства прыме рашэнне, якое гарантуе Алексаняну жыццё і медыцынскую дапамогу", – адзначае вязень.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8313)

1.12, 8:24, — Палітыка

Вось такая свабода слова... (5649)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5442)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5389)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5193)

1.12, 11:50, — Палітыка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4747)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4672)

28.11, 15:53, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (4291)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4209)

3.12, 10:51, — Эканоміка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4176)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: