banner1 banner1 banner1

30.01.2008

Экс-маёра міліцыі збівалі былыя калегі (фота) важная навіна фатаздымкі 17

17:11, — Палітыка

Экс-маёра міліцыі збівалі былыя калегі (фота)

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, вызвалены пасля арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, змушаны быў адразу звярнуцца да медыкаў.

21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. «Калі б я не вырваўся і не паклікаў на дапамогу, мяне б забілі», – сказаў былы маёр міліцыі Парсюкевіч прэс-цэнтру Хартыі’97. Дзеянні супрацоўніка турмы апынуліся для яго абсалютна нечаканымі і неапраўдана жорсткімі.

«Падчас звычайнай праверкі ў камеру зайшоў прапаршчык і загадаў усім устаць. Мабыць, яму здалося, што я ўставаў ня дастаткова хутка, ён ударыў мяне па нагах. Я абурыўся, што ён не мае на гэтае права. Тады ён прапанаваў мне прайсці ў пакой для апытання, куды я без усякага прымусу і пайшоў.

Калі мы апынуліся там адзін на адзін, прапаршчык пачаў мяне біць па твары. Я паспрабаваў абараняцца, стаў яго стрымліваць. Ён ад гэтага проста «азвярэў». Паклікаў яшчэ аднаго супрацоўніка, яны надзелі на мяне кайданкі і той прапаршчык стаў мяне збіваць як мог, па галаве, па рэбрах, па нырках, у тым ліку нагамі. Калі мяне сталі душыць, я зразумеў, што жывым магу адтуль не выйсці. Паспрабаваў вырвацца і нешта закрычаў, накшталт «Забіваюць! Ратуйце!». Толькі пасля гэтага збіванне спынілася», – распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 Сяргей Парсюкевіч.

Па словах былога вязня Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, пра тое, што адбывалася падчас збівання і потым, ён памятае не вельмі добра, бо быў у шоку. «Па-першае, гэта быў ужо восьмы дзень галадоўкі, якую я абвясціў адразу пасля прысуду суду. Па-другое, падчас збівання ў мяне пачаўся прыступ астмы і я стаў задыхацца яшчэ да таго, як той прапаршчык паспрабаваў мяне душыць, таму я нават не памятаю, хто аказваў мне першую дапамогу – мясцовы фельчар або медыкі з «хуткай», якую потым выклікалі», – гаворыць Парсюкевіч.

Паведамленне пра тое, што вінаваты ў збіванні міліцыянт сам абвінавачвае прадпрымальніка ў нападзе, Парсюкевіч каментуе так: «А што яму застаецца рабіць, гэта ж 100-працэнтнае перавышэнне паўнамоцтваў, крымінальная справа, вось і спрабуе выкруціцца. Хоць я не ўпэўнены, што ён панясе пакаранне, бо на палітычных працэсах суддзі не слухаюць довадаў, а выносяць пастановы па загадзе зверху», – упэўнены актывіст прадпрымальніцкага руху.

Старшыня САвета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з'яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе з пасады начальніка судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Ён быў затрыманы 13 студзеня. Прычым, прадпрымальнік сам прыехаў у мясцовы РАУС пасля працы, хоць і па настойлівым запрашэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія яшчэ раніцай з'явіліся на рынак і папрасілі «прайсці» з імі. Ужо ў РАУС Парсюкевічу паведамілі, што ён затрыманы за ўдзел у «несанкцыянаваным» мітынгу 10 студзеня ў Менску і ёсць загад этапаваць яго ў сталіцу.

Усе 15 сутак арышту Сяргей Парсюкевіч трымаў галадоўку ў знак пратэсту на пазапраўны арышт. У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна яму тройчы выклікалі «хуткую» дапамогу, у тым ліку і пасля збівання.

Напісаць каментар (17)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12042)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5082)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4962)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4602)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4063)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3869)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3696)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3672)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3614)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3485)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: