9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сванідзэ: «Размова ішла пра асабісты фінансавы фонд Лукашэнкі»

1

Анатоля Лябедзьку не выпускаюць з Беларусі праз крымінальную справу, якую ўзбудзілі ў 2004 годзе пасля інтэрв’ю з расійскім журналістам Мікалаем Сванідзэ. Радыё “Рацыя” звязалася з былым вядучым праграмы “Зеркало” на канале РТР ды распытала яго, што ён думае наконт той сітуацыі, што склалася.

- Я хачу, каб справа з Лябедзькам паспяхова завершылася. Канешне, маёй віны за тое, што з ім здарылася, аб’ектыўна і суб’ектыўна няма. Але ў нейкай ступені я адчуваю сябе вінаватым у яго сур’ёзных цяжкасцях. У любым выпадку я жадаю гэтаму смеламу, рашучаму чалавеку, каб усё ў яго вырашылася паспяхова.

- У 2004 годзе вы казалі, што гатовыя прыехаць у Беларусь і выступіць на судовым працэсе па гэтай справе. Ці зробіце гэта цяпер, калі ўзнікне неабходнасць?

- Я не гатовы даць вам цвёрды адказ. У мяне вельмі складаныя адносіны з Лукашэнкам. Дакладней, у яго цяжкія адносіны са мной. І я не ўпэўнены, што гэты візіт фізічна можа адбыцца.

- Вы баіцеся, што вас не ўпусцяць у Беларусь?

- Думаю, можа ўзнікнуць цэлы шэраг цяжкасцяў. Я не ўпэўнены, што мяне ўпусцяць у Беларусь. Гэтак жа не ўпэўнены, што мяне выпусцяць. Гэта праблема складаная і я не гатовы зараз даць дакладны адказ.

- Ці памятаеце вы пра што гутарылі з Анатолем Лябедзькам у 2004 годзе і за што супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа?

- Прашу мяне зразумець, гэта было тры з паловай гады таму. Таму дэталяў я не памятаю. Але размова ішла пра асабісты фінансавы фонд Лукашэнкі, у якім акумулююцца сродкі. Лябедзька казаў, што гэтыя грошы атрыманыя ад продажу зброі.

- Ці былі ў вашай журналісцкай дзейнасці выпадкі, калі людзі цярпелі за інтэрв’ю, якія вы ў іх бралі?

- Прыгадаць не магу, можа, яны проста мне не вядомыя. Але публічная інфармацыя пра тое, што чалавек даў мне інтэрв’ю і пацярпеў за гэта – прэцэдэнт у маёй кар’еры. Думаю, гэта звязана з тым, што ў асноўным людзі, якіх я інтэрв’юяваў былі грамадзянамі Расіі. Усё ж такі ў Расіі цягам доўгіх год маёй журналісцкай працы рэжым быў больш ліберальны за беларускі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках