banner1 banner1 banner1

8.01.2008

Адны страйкуюць, іншыя зарабляюць 18

10:17, — Палітыка

Чаму частка прадпрымальнікаў працягвае працу, нягледзячы на арганізаваныя пратэсты супраць прэзыдэнцкага ўказу №760?

Нагадаем, ад 1 па 15 студзеня прадпрымальнікі аб’явілі страйк, які адбываецца ў форме вымушанага адпачынку зь нявыплатай падаткаў і арэнднай платы.

Учора ўвечары ў гандлёвым цэнтры “Купалаўскі” у Менску працавалі некалькі шапікаў, нягледзячы на тое, што іншыя былі зачынены. На дзьвярах адных віселі аб’явы “У зьвязку з кароткачасовым адпачынкам стэнд адновіць працу 15 студзеня” альбо “Зачынена на канікулы да 15 студзеня”. А ў іншых ішоў гандаль. Чаму ж асобныя гандляры выйшлі на працу? З гэтым пытаньнем “Радыё Свабода” зьвярнулася да гандляроў.

Гандлярка: “Арэнду бяруць. Штрафныя санкцыі да тых, хто не выходзіць на працу з боку адміністрацыі”.

Гандлярка: “А дзе страйк? Ніхто ня ведае пра гэта. Мы чулі, што ён будзе 10 студзеня”.

Гандлярка: “Мы распрадаёмся, мы ня проста працуем. Мы ня можам працаваць на гэтых умовах і ўсё”.

Гандлярка: “Мы ведаем, што страйк будзе 10 чысла, а так мы ня ў курсе. Проста арганізацыя дрэнная”.

Гандляр: “Страйку пакуль няма, ён будзе 10 чысла. Я індывідуальны прадпрымальнік, я магу працаваць, а яны ня могуць працаваць, бо найманыя асобы адменены”.

Гандлярка: “Мы зачыняемся, бо ў нас няма каму працаваць”.

Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Цацуры з Салігорску, гандляры выходзяць на працу ў парушэньне заканадаўства, што можа карацца вялікім штрафам і канфіскацыяй выручкі:

“Асабліва ў шапіках стаяць гандляры альбо, калі сядзіць прадпрымальнік, усё роўна працуе гандляр. Паводле ўказу №760 нельга мець найманых работнікаў. Напэўна, паступіла такое распараджэньне да 10-га нікога не чапаць, каб зьбіць напал страйку. Я хадзіў і ў нашу падатковую, і іншыя прадпрымальнікі тэлефанавалі. Чаму мы мусім выконваць умовы, а іншыя ня выконваюць? У нашай падатковай сказалі, што на гэты конт не было ніякіх указаньняў”.

Паводле лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, прадпрымальнікі, якія не страйкуюць дрэнна прагназуюць сытуацыю. А часам і ня вераць у магчымасьць ліквідацыі.

“Жывуць адным днём. Гэта рыса нашага насельніцтва. Злыя, незадаволеныя, але спрабуюць яшчэ нешта захапіць у гэтыя астатнія дні. А потым, хоць трава не расьці.

Пэўная частка прадпрымальнікаў усё ж мае пэўны “дах” ад райвыканкамаў ці гарвыканкамаў. Хто ад каго. Спадзеючыся, што іх выратуюць, прыкрыюць. Таму ім дадзена каманда працаваць, іх чапаць пакуль ня будуць. Ідзе моцная інфармацыйная праца з боку чыноўнікаў. Зьбіраюць саветы, запужваюць. Спрабуюць першыя дні не чапаць”.

Напісаць каментар (18)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4908)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4706)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4372)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4209)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4122)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4088)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4014)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3567)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3264)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3008)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: