18 траўня 2024, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея дасць крэдыт у абмен на беларускія прадпрыемствы?

10

Намеснік міністра фінансаў Расеі Дзмітры Панкін паведаміў аб умовах давання крэдыту для Беларусі.

«1 млрд дал. мы дамо ў лістападзе гэтага года і 1 млрд дал. у 2009 г пасля прыняцця паправак у федэральны бюджэт на 2009 г. У 1-ым квартале 2009 г гэтыя сродкі будуць вылучаныя. Умовы крэдыту яшчэ абмяркоўваюцца. Яны будуць бліжэй да рынкавых. Крэдыт даецца на 15 гадоў з 5-гадовым ільготным перыядам па выплаце асноўнай пазыкі. Мы плануем, што гэтыя крэдыты будуць звязаныя з прыняццем плану сумесных дзеянняў, дзе будуць вызначаныя меры эканамічнага характару, якія беларускі бок будзе прымаць, а таксама расейскі бок. Там будуць зафіксаваныя пытанні валютнага курсу, доступу расейскіх кампаніяў на беларускі рынак. Будуць і пытанні прыватызацыі ў Беларусі, плацёжнага балансу Беларусі. Гэта значыць мы плануем прыняць праграмы дзеянняў у эканамічнай галіне», -- заявіў расейскі чыноўнік у інтэрв'ю ПРАЙМ-ТАС.

«На першым этапе мы плануем выйсці на ўзгадненне мемарандума, дзе будзе казацца аб даванні 2 млрд дал. крэдытных сродкаў, аб узгадненні плану сумесных дзеянняў, у якім будуць пазначаныя пытанні плацёжнага балансу, валютнага курсу, прыватызацыі, збалансаванасці бюджэту. Затым будзе падпісанае само пагадненне аб вылучэнні 1 млрд дал. Гэта мы плануем зрабіць у лістападзе», -- удакладніў ён.

На заўвагу аб тым, што раней абмяркоўваліся перспектывы выхаду Беларусі на расейскі фондавы рынак з размяшчэннем каштоўных папераў, Панкін адказаў:

«Гэтае пытанне ніхто не здымаў. Аднак зразумела, што на цяперашнім рынку размясціць каштоўныя паперы Беларусі немагчыма. Пакуль гэтае пытанне не абмяркоўваецца і не будзе, мусіць, пакуль не супакоіцца сітуацыя на фінансавым рынку. Сумніўна, што гэта адбудзецца за 2-3 месяцы».

На пытанне, ці будзе гэты крэдыт звязаны з выкарыстаннем расейскага рубля як агульнай валюты разлікаў ці рэзервовай валюты, чыноўнік адказаў:

«Пакуль яшчэ ўсе дэталі не ўзгодненыя. Ёсць разуменне, што трэба абумоўліваць і пытанні выкарыстання расейскага рубля ва ўзаемным гандлі. Як гэта ўсё будзе канчаткова сфармулявана, мы пакуль не дамовіліся».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках