19 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ: «Выхад з крызісу – праз свабоду слова ды свабодныя выбары»

1

Партыя БНФ настойвае на праве грамадзянаў Беларусі ведаць праўду пра фінансава-эканамічнае становішча краіны.

Сойм Партыі БНФ на паседжанні 15 лістапада абмеркаваў сусветны фінансава-эканамічны крызіс. З дакладам выступіў старшыня Аналітычнай камісіі Партыі БНФ Пётра Садоўскі. Па выніках абмеркавання была прынятая адмысловая заява.

У дакуменце, сярод іншага, гаворыцца, што абвешчаная ўладамі апрыёрная амністыя прышлага капіталу абернецца прыходам у Беларусь грошай сумнеўнага паходжаньня. Партыя БНФ непакоіцца, што гэта будуць фінансы, звязаныя з арганізаванай злачыннасцю і міжнародным тэрарызмам.

Партыя БНФ папярэдзіла ўлады, што ў атмасферы непразрыстасці, карупцыі, адсутнасці законных гарантыяў законапаслухмяны бізнес дэмакратычных краінаў свету ў якасці інвестара не зможа скласці канкурэнцыю кантраляванаму дзяржаўнымі чыноўнікамі і спецслужбамі бізнесу Беларусі і асабліва Расіі.

Акрамя таго, Партыя БНФ настойвае на праве грамадзянаў ведаць праўду пра фінансава-эканамічнае становішча краіны і мець магчымасьць палітычна ўплываць на выбар шляхоў пераадолення крызісу. Гэтае права павінна забяспечвацца свабоднымі сродкамі інфармацыі ды свабоднымі выбарамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках