banner1 banner1 banner1

20.11.2008

Былога кандыдата ў «дэпутаты» судзілі разам з перакладчыкам на беларускую мову 4

17:27, — Палітыка

Экс-кандыдат у «дэпутаты» ад дэмакратычных сілаў Кастусь Жукоўскі абавязаны вярнуць на рахунак Буда-Кашалёўскага райвыканкаму больш як мільён семсот тысяч рублёў, якія былі выкарыстаныя на перадвыбарчыя ўлёткі.

Такое рашэньне прыняла сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык, якая разгледзела з удзелам перакладчыка пазоў акруговай камісіі на спагнаньне «выбарчых» грошаў з былога кандыдата, перадае «Радыё Свабода».

На сёньняшняе паседжаньне, як запатрабаваў былы кандыдат у «дэпутаты» суд запрасіў перакладчыцу з расейскай на беларускую мову — дацэнта катэдры беларускай мовы Дзяржунівэрсытэту імя Францішка Скарыны Натальлю Цімашэнку.

«Я хацеў, каб суд быў на беларускай мове. Гэта — мая мова родная. А то атрымліваецца, як у показцы: вешаюць ды яшчэ патрабуюць вяроўку з сабой прывалачы»,. - патлумачыў Кастусь Жукоўскі.

Літаральна зь першай хвіліны судовага паседжаньня ўзьнікла непаразуменьне. Зачытаўшы правы па-беларуску, перакладчыца сказала Жукоўскаму, што зараз у яго трэба «адабраць подпіс».

«У мяне подпіс можна толькі «ўзяць». А як ад мяне яго «адабраць»? – зьдзівіўся адказчык.

Судзьдзя Андрэйчык нават запыталася ў спадара Кастуся. дзе ён навучыўся так добра размаўляць па-беларуску. Бо цяпер, як лічыць судзьдзя, «даже в деревне разговаривают на каком-то смешанном русско-белорусском языке».

«Дык у мяне род такі, памяць генэтычная захавалася — усе размаўлялі на мове, дадзенай Богам», — патлумачыў Кастусь Жукоўскі.

Агучваючы пазоў акруговай камісіі, дацэнт перакладала, што Жукоўскі быў зарэгістраваны «акружной выбарачнай» камісіяй кандыдатам у «дэпутаты» «палаты старшынь». «Избирательный кодекс» перакладаўся таксама як «Выбарачны кодэкс», «расчетный счет» як «разьліковы лік», «частично» як «частотна».

З прэтэнзіямі выбарчай камісіі Кастусь Жукоўскі не пагадзіўся. Але не з-за перакладу. Былы кандыдат заявіў, што ня верыць у аб’ектыўнасьць суду.

«Гэта — судзілішча», - сказаў ён.

«Таму што ў нас няма малатка?» – пацікавілася судзьдзя.

«Не, Вы ня ёсьць незалежныя. Але гэта сьмяротны грэх — судзіць так, як скажуць», — адказаў Кастусь Жукоўскі.

Ён апавёў, што сваю кандыдатуру з «выбараў» у Буда-Кашалёўскай акрузе № 38 зьняў у першы дзень датэрміновага галасаваньня з прычыны няроўных умоваў вядзеньня перадвыбарчай агітацыі з кандыдатам ад улады Уладзімерам Кужанавым. Апрача таго, у склад участковых выбарчых камісіяў мясцовыя ўлады не ўключылі аніводнага з шаснаццаці прапанаваных прадстаўнікоў дэмсілаў.

На сяброў ініцыятыўнай групы чыніўся ціск — звольнілі з працы ня толькі самога Кастуся Жукоўскага, але й кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы Алеся Сівакова. Усё гэта, на думку кандыдата, — слушныя матывы адмовы ад удзелу ў «выбарах».

Пасьля абвяшчэньня рашэньня суду былы кандыдат у дэпутаты Жукоўскі заявіў, што менавіта такога і можна было чакаць.

«Рашэньне было цалкам чаканае. Пра што я й сказаў у сваім слове. Гэта проста «Закрытае акцыянэрнае таварыства Рэспубліка Беларусь», у якім — адзін уладальнік акцыяў. Я лічу, што «выбары» былі несумленнымі, умовы — няроўнымі. Але я не зьбіраюся хавацца — буду сплачваць грошы і далей ня буду судзіцца. Праз чатыры гады я зьбіраюся ў гэтай сама акрузе зноў балятавацца кандыдатам на выбарах. Таму «чорны піяр» сабе рабіць ня варта. А калі зьменіцца ўлада, мы прынясем гэтую заяву ў суд яшчэ раз, каб разгледзелі й вярнулі грошы», - зазначыў Кастусь Жукоўскі.

Напісаць каментар (4)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.07.0903.07.09
EUR3 986.053 983.24
USD2 831.002 828.00
RUB90.7790.86

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   04.07   05.07 
Брэст Небольшая облачность+25
+15
Небольшая облачность+23
+14
Віцебск Небольшая облачность+18
+11
Небольшой дождь+17
+11
Гомель Небольшой дождь+22
+13
Небольшой дождь+23
+11
Гродна Дождь+19
+13
Ясно+21
+12
Мінск Небольшой дождь+17
+12
Небольшая облачность+19
+10
Магілёў Небольшая облачность+20
+11
Небольшая облачность+19
+10


недвижимость беларуси

Папулярныя навіны

«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота) (11936)

30.06, 10:18, — Аўто

Военный парад в Минске принимал Коля с папой (Фото) (10062)

3.07, 13:19, — Палітыка

Бизнес по-белорусски: впечатления иностранца (9716)

29.06, 10:42, — Эканоміка

Лукашэнка вызваліў закладніка Зельцэра (Абноўлена, фота) (8341)

1.07, 8:59, — Палітыка

Лукашэнка прымушае МУС шукаць «экстрэмістаў», якія арганізавалі выбухі (7953)

29.06, 15:18, — Палітыка

Гандаль людзьмі - выгадны бізнэс для дыктатараў (6841)

1.07, 14:12, — Палітыка

Белорусский диктатор осваивает кредит МВФ (Фото) (6747)

3.07, 17:29, — Палітыка

Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу» (6427)

30.06, 11:09, — Грамадства

СМИ: На момент смерти Джексон был лысым и весил 51 килограмм (6046)

29.06, 14:09, — Культура

Чавес гатовы набыць МАЗ і МТЗ (Абноўлена) (5736)

2.07, 11:09, — Эканоміка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: