18 траўня 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы з застрэленым пазней зняволеным вёў асабіста Навумаў

14

"Сітуацыя ў выпраўленчай калоніі N1 у Менску падчас захопу закладнікаў, які ажыццявіў адзін з арыштаваных, знаходзілася пад кантролем", -- паведаміла "Интерфаксу" начальніца ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Святлана Бароўская.

"Сітуацыя ў ВК-1 падчас захопу закладнікаў знаходзілася пад кантролем. Установа працавала ў звычайным рэжыме", - паведаміла С.Бароўская.

"На месца здарэння неадкладна прыехала кіраўніцтва дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі, прадстаўнікі пракуратуры Менскай вобласці і Фрунзенскага раёна Менска", - паведаміла начальніца ўпраўлення.

Паводле яе словаў, "перамовы са зняволеным праводзілі асабіста міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, камандзір спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" Мікалай Карпенкаў".

"З улікам сітуацыі, якая склалася, спалучанай з пагрозай жыцця супрацоўніку органаў унутраных справаў, абсалютнай неадэкватнасці злачынцы было прынятае рашэнне аб яго ліквідацыі. Жыццё закладнікаў было выратавана, у цяперашні час здароўю былых закладнікаў нічога не пагражае", - паведаміла С.Бароўская.

Яна ўдакладніла, што 20 лістапада ў пакоі медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення Рэспубліканскага шпіталя выпраўленчай калоніі N1 арыштаваны па артыкуле "Забойства", раней судзімы за крадзяжы выхадзец Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці захапіў у закладнікі медсястру шпіталя. Прыставіўшы ёй нож да горла, ён запатрабаваў аўтамабіль для выезду з тэрыторыі калоніі, жанчыне, якая паспрабавала вырвацца, зламыснік парэзаў рукі, паведаміла прадстаўнік МУС.

"Адзін з супрацоўнікаў аховы прапанаваў пакінуць сябе ў якасці закладніка замест медработніка. Злачынца пагадзіўся, нанес яму некалькі нажавых раненняў у шыю, завалодаў кайданкамі і надзеў іх на рукі афіцэра", - адзначыла С.Бароўская.

Кіраўніцтва МУС накіравала хадайніцтва аб наданні афіцэру-закладніку дзяржаўнай узнагароды, паінфармавала яна.

Паводле словаў С.Бароўскай, "зняволены на працягу тыдня знаходзіўся ў турэмным шпіталі з дыягназам "рыніт".

Характарызаваўся ён дужа адмоўна - неўраўнаважаны, схільны да ўцёкаў, ва ўзаемаадносінах з навакольнымі паводзіў сябе выклікальна".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках