14 траўня 2024, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» заклікалі беларускія ўлады не кантраляваць інтэрнэт

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікала беларускія ўлады «утрымацца ад спакусы ўзмацніць кантроль за Інтэрнэтам».

Як перадае БелаПАН, у паведамленні для прэсы «Рэпарцёры без межаў» адзначаюць, што «рашэнні, прынятыя ў найбліжэйшай будучыні, будуць мець важнае значэнне і будуць разглядацца як сігналы аб рэальных намерах уладаў».

Праваабаронцы віталі рашэнне беларускіх уладаў аднавіць друк і распаўсюд двух незалежных газетаў — «Народнай Волі» і «Нашай Нівы». Яны заклікалі кіраўніцтва Беларусі распачаць падобныя крокі ў дачыненні да дзясяткаў іншых газетаў, а таксама вырашыць пытанне акрэдытацыі замежных журналістаў.

Як паведамлялася раней, 25 лістапада «Народная воля» заключыла дамовы з «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выдання праз рознічную сетку кіёскаў і па падпісцы. 27 лістапада газета паступіла ў продаж. «Наша Ніва» пакуль падпісала дамову на распаўсюд толькі з «Белпоштай».

24 лістапада на паседжанні круглага стала па пытаннях развіцця інтэрнэт-СМІ памочнік прэзідэнта Беларусі па ідэалогіі Усевалад Янчэўскі заявіў, што інтэрнэт у Беларусі нібыта «быў, ёсць і будзе свабодным».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках