5 траўня 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў старшыню Магілёўскага аблвыканкама

7

29 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваім указам Пятра Рудніка старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.

Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

Гэтым указам кандыдатура Пятра Рудніка ўнесеная на зацвярджэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, паседжанне якога адбудзецца ў хуткім часе.

Да нядаўняга часу Пётр Руднік быў генеральным дырэктарам РУП «Магілёўліфтмаш», нагадвае партал TUT.BY.

Нарадзіўся Пётр Міхайлавіч Руднік 14 красавіка 1957 года ў вёсцы Алексееўка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-электрык), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Пасля заканчэння Менскага радыётэхнікума працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання. Пасля службы ў шэрагах Савецкай Арміі быў слухачом падрыхтоўчага аддзялення Менскага радыётэхнічнага інстытута.

Пасля заканчэння навучання ў Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце працаваў інжынерам-канструктарам, інжынерам-электронікам другой катэгорыі спецыяльнага канструктарскага бюро тэхналагічнага абсталявання ў г. Магілёве. Быў вучнем муляра-мантажніка, затым бетоншчыкам будаўнічага ўпраўлення № 44 будаўнічага трэста № 12 г. Магілёва.

Працаваў інжынерам-электронікам першай катэгорыі спецыяльнага канструктарскага бюро тэхналагічнага абсталявання, вядучым інжынерам па знешнегандлёвых адносінах, намеснікам дырэктара па побыце, рэжыме і сацыяльным развіцці Магілёўскага ліфтабудаўнічага заводу, намеснікам дырэктара, з 2003 г. генеральным дырэктарам РУП «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Чалец назіральнага савета «Белпрамбудбанка». Каардынатар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках