14 траўня 2024, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук стаў срэбным прызёрам Кубка Яндэкса па пошуку ў інтэрнэце

Завяршыўся фінал IX і апошняга Кубка Яндэкса па пошуку ў інтэрнэце. Срэбным прызёрам кубка стаў Антон Мартысевіч з Менска.

Сёлета «Чалавекам, які знайшоў усё» стаў Максім Сідараў з Тальяці. Ён заняў апошнюю вакансію ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў, які адбудзецца ў наступным годзе, паведамляе сайт CyberSecurity.ru.

Бронзавым прызёрам стаў Алег Маранкоў з Базеля (Швейцарыя).

Пераможца фіналу павінен быў за 39 хвілін адказаць на максімальную колькасць пытанняў.

Суперфінал Кубка праходзіў у прамым эфіры расейскага моладзевага тэлеканала О2ТВ. Вядучымі шоў выступілі дырэктар па маркетынгу сэрвісаў Яндэкса Андрэй Себрант і чэмпіён V Кубка Аляксей Чарыкаў.

Кубак па пошуку ў інтэрнэце — спаборніцтва, якое прыдумалі ў Яндэксе ў 2001 годзе. З тых часоў турніры па пошуку праходзілі ў розных рэгіёнах і з рознай аўдыторыяй. У цяперашнім годзе Кубак Яндэкса праводзіўся ў апошні раз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках