27 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакацыі ў судзе рабіў сакратар БРСМ Уладзімір Цюхай

64
Правакацыі ў судзе рабіў сакратар БРСМ Уладзімір Цюхай

«Радыё Свабода» высвятліла прозвішча чалавека, які ўчора прывёў у суд над палітвязнем студэнтаў БАТУ і абразіў маці Аляксандра Баразенкі.

Атрымалася, што гэта сакратар менскага камітэта праўладавай Камуністычнай партыі Беларусі і галоўны спецыяліст БРСМ Цэнтральнага раёна Менска Ўладзімір Цюхай.

Учора гэты чалавек прывёў у Цэнтральны суд каля 30 студэнтаў, каб у залу паседжанняў не змаглі прайсці праваабаронцы і актывісты апазіцыі.

Зразумела, што Цюхай выконваў замову ўлад. Але ён жа сёння абразіў і ўдарыў маці падсуднага Аляксандра Баразенкі. На выхадзе з залы суда Алена Баразенка спытала ў кіраўніка групы студэнтаў, якія занялі ўся залу суда, «ці мае ён сумленне». У адказ той моцна пхнуў жанчыну ў плечы. Ад удару пажылая жанчына ўпала на рукі мужа. Убачыўшы абурэнне людзей, кіраўнік групы студэнтаў кінуўся скардзіцца міліцыянтам, але тыя адмовіліся ўмешвацца. Тады мужчына стаў пагражаць журналістам і абазваў маці палітвязня «стварэннем».

Раней ён жа вырваў з рук карэспандэнта «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча фотаапарат і ўсяляк спрабаваў перашкодзіць працы СМІ. «Трэба забраць у яго фотаапарат і, перш за ўсё, знішчыць відэазапіс. Калі ён з'явіцца ў Інтэрнэце, будзе вялікі скандал!», -- тлумачыў выкладчык міліцыянту.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках