Сяргей Ляховіч: У Валуева няма шанцаў на перамогу
8- 1.02.2008, 9:07
Беларус Сяргей Ляховіч напярэдадні паядынку ў Нюрнбергу з расейцам Міколам Валуевым заявіў «Твоему дню», што ў расейца няма ніякіх шанцаў на перамогу і менавіта ён атрымае статус абавязковага прэтэндэнта на бой з чэмпіёнам свету па версіі WBA Русланам Чагаевым.
– Я уважліва вывучыў Валуева і знайшоў дастаткова слабых месцаў у яго падрыхтоўцы, – прызнаўся Ляховіч. – Напрыклад, у прайграным бою з Русланам Чагаевым Мікола выглядаў невыразна. Таму яму і давялося ў экстраным парадку змяніць трэнера. Яго манера вядзення бою далёкая ад ідэальнай. Уласна, пра гэта казаў і цяперашні настаўнік Валуева Аляксандр Зімін.
– Бой з Валуевым для мяне вельмі важны, – працягнуў Сяргей. – Магчыма, гэта самы галоўны паядынак у маёй спартовай кар'еры. Мая выпадковая параза ад Шэнана Брыгса засталася ў мінулым. Цяпер я ведаю, што толькі перамога выведзе мяне на чэмпіёнскі бой супраць Чагаева, таму на карту пастаўленае ўсё. Не хачу здацца самаўпэўненым, але мае мэнэджэры задаволеныя тым, як ідзе падрыхтоўка. Пік трэніравальных заняткаў праходзіць як раз у гэты час. Два спарынг-партнёры валуеўскага целаскладу баксуюць са мной кожны дзень. Адзін хлопец – амерыканец, другі – расеец. Спрабуем мадэляваць паядынак з Валуевым, улічваючы яго вагу і габарыты.