banner1 banner1 banner1

1.02.2008

Павал Севярынец: «Крымінальных справаў за іншадумства ў Беларусі зараз болей, чым у савецкія часы» важная навіна

10:55, — Палітыка

Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, заяўляюць прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў. Па словах стваральніка Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Паўла Севярынца, “рэпрэсіі сёньняшняга рэжыму перавысілі ўзровень рэпрэсіяў часоў застою”.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, камэнтуючы для “Радыё Свабода” сытуацыю з правамі чалавека, защважае, што вызваленьне палітвязьняў беларуская ўлада кампэнсуе іншымі рэпрэсіямі:

“Вызваленьне палітычных вязьняў нібы кампэнсуецца рэпрэсіямі іншага кшталту. Гэта масавыя адміністрацыйныя пасадкі, гэта выгнаньне з вучобы. Цяпер адбываецца ціск на тых студэнтаў, якія былі ў вязьніцах апошнія тыдні”.

Каардынатар аргкамітэту грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, сябра БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч заявіў пра эскаляцыю рэпрэсіяў адносна грамадзкіх актывістаў і сяброў апазыцыйных партыяў:

“Колькасьць тых, хто прыцягнуты да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці, павялічваецца. Па падзеях 10 студзеня узбуджаецца крымінальная справа, аналягічная той, паводле якой у свой час быў асуджаны Аляксандар Казулін. І плюс вось гэтыя рэчы, што са спадаром Жалезьнічэнкам – гэта, канечне, жудасная выява ціску на студэнтаў. Працягваецца праблема з тым, што ў нас не рэгіструюць грамадзкія аб’яднаньні, апазыцыйныя партыі”.

Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмсілаў Сяргей Калякін заявіў, што ацэнку сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выказвалі аўтарытэтныя міжнародныя структуры, сярод якіх Камітэт правоў чалавека ААН:

“Цягам апошніх гадоў улады зрабілі вельмі шмат, каб ліквідаваць правы грамадзянаў, асабліва палітычныя. Але і сацыяльныя таксама. Апошнія дзеяньні ўладаў па зьнішчэньні льготаў і гарантыяў для больш як пяці мільёнаў грамадзянаў Беларусі накіраваны на скасаваньне правоў. У палітычнай сфэры не засталося правоў, якія б выконваліся. Права на тое, каб ствараць асацыяцыі, права на свабоду друку, права на дэманстрацыі, мітынгі і шмат якія іншыя палітычныя правы наогул зьнішчаны насуперак Канстытуцыі”.

Стваральнік Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Павал Севярынец заявіў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі апошнім часам толькі пагаршаецца:

“Крымінальных справаў за іншадумства, палітычных крымінальных справаў у Беларусі за апошнія гады болей, чым у 1970-я гады. То бок, рэпрэсіі сёньняшняга рэжыму перавысілі ўзровень рэпрэсіяў часоў застою. Яшчэ адзін трывожны сыгнал у тым, што калі па гучных і вядомых справах людзей могуць вызваліць празь ціск Эўропы альбо гандаль зь ёй, то па адміністратыўных арыштах, зьнявагах, выключэньнях з унівэрсытэту і з працы проста ідзе жахлівая дынаміка. Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі моцна пагаршаецца”.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Краіна пад канвоем

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: