На чэмпіянаце свету па хакеі з мячом беларусы прайгралі ўсе матчы
11:32, — Спорт
Пяць параз у пяці матчах атрымала зборная Беларусі па хакеі з мячом на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Маскве.
У заключнай сустрэчы турніру ў групе "А" каманда Сяргея Траско з вынікам 3:11 прайграла чэмпіёнам свету хакеістам Расеі.
Становішча каманд у нашай групе: Швецыя – 10 ачкоў (5 гульняў, розніца мячоў 55-14), Расея – 8 (5; 59-14), Фінляндыя – 4 (4; 31-18), Казахстан – 4 (4; 18-34), Нарвегія – 2 (5; 18-55), Беларусь – 0 (5; 13-59).
3 лютага беларуская зборная правядзе матч за права застацца ў эліце з лепшай камандай групы "В".




