banner1 banner1 banner1

15.02.2008

Аварыя на расейскім трубаправодзе: Беларусі пагражае экалагічная катастрофа 1

9:42, — Здарэнне

Трубаправод "Унеча-Роўна", які належыць прадпрыемству "Западтранснефтепродукт", прарваўся ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Як паведаміў БелаПАН увечары 14 лютага прэс-сакратар Гомельскага абласнога кіравання МНС Руслан Габрылёў, у выніку прарыву трубаправода "Унеча – Роўна" ў Рэчыцкім раёне ў Днепр можа выліцца да 400 кубаметраў паліва.

Паводле апошніх дадзеных, на пашкоджаным участку трубаправода ўсталяваная засоўка для перапампоўкі нафтапрадукта, бонавыя загароды, адсыпаныя 2 дамбы, якія павінны перашкодзіць распаўсюджванню плямы забруджвання. Працягвалася адпампоўка з вадаёма воданафтавай эмульсіі. Усяго сабраныя каля 290 куб.м сумесі, якая па суседнім трубаправодзе перапампоўваецца на тэрыторыю Украіны для наступнага адстою.

У працах задзейнічаныя 34 адзінкі рознай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, больш за 80 спецыялістаў прадпрыемства "Западтранснефтепродукт", РУП "Белоруснефть", а таксама МНС. Зараз праходзіць пасяджэнне працоўнай групы камісіі па НЗ з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва ААТ "Транснефтепродукт", на якім вызначаюцца далейшыя меры па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Прарыў трубы, па якой паступае дызельнае паліва з Расеі ў Заходнюю Еўропу, адбыўся каля 10 гадзін раніцы 14 лютага пад ракой Днепр у пяці кіламетрах ад вёскі Заспа Рэчыцкага раёна. Трубаправод належыць прадпрыемству "Западтранснефтепродукт" расейскага ААТ "Транснефтепродукт". На паверхню вылілася каля 70 кубаметраў паліва.

Гэта ўжо трэцяя за апошнія адзінаццаць месяцаў аварыя на трубаправодах кампаніі "Западтранснефтепродукт". Першая адбылася 23 сакавіка 2007 года на нафтаправодзе "Унеча – Вентспілс" у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Аб'ём уцечкі нафты склаў прыкладна 120 тон. У водную сістэму меліярацыйнага канала, а таксама рэк Улла і Заходняя Дзвіна патрапілі каля 80 кубаметраў дызельнага паліва, якое забрудзіла раку і дайшло да тэрыторыі Латвіі.

Другая аварыя на нафтаправодзе "Унеча – Вентспілс" у Бешанковіцкім раёне адбылася 5 траўня 2007 года. Аб'ём уцечкі склаў парадку пяці тон, плошча разводдзя – каля 50 квадратных метраў. Частка нафтапрадуктаў патрапіла ў меліярацыйны канал, звязаны з ракой Свячанка, прытокам ракі Улла, якая, у сваю чаргу, упадае ў Заходнюю Дзвіну.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11501)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6746)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5242)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4862)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4184)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4123)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4038)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3784)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3319)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: