Расейскія прыхільнікі Лукашэнкі патрабавалі адключыць газ Еўразвязу
12
15:57, — Палітыка
Рух "Лукашэнка 2008" выступіў з патрабаваннем адключыць ад расейскага газу ўсе краіны, якія падтрымліваюць незалежнасць Косава. "Мы катэгарычна супраць раздзялення брацкай Сербіі, мы супраць подлых дзеянняў ЗША і яго халуёў па падтрымцы албанскага нацыяналізму і сепаратызму", – гаворыцца ў заяве руху.
"Мы патрабуем ад расейскіх улад не абмяжоўвацца слоўным пратэстам, а выкарыстаць усе наяўныя рычагі ўплыву, аж да адключэння ад нашага газу і нафты тых дзяржаў, якія прызнаюць незалежнасць краю!" – гаворыцца ў звароце руху прыхільнікаў Лукашэнкі, які цытуе «Тэлеграф».
"На пярэчанні, маўляў гэта ўжо занадта, адкажам, што нічога занадта не бывае. Мы абавязаныя абараніць нашых братоў, інакш нас можа чакаць тая ж доля. Сёння яны раздзялілі Сербію, а заўтра паспрабуюць раздзяліць Расею", – лічаць у руху "Лукашэнка 2008".
Напісаць каментар (12)
Навіны
па тэме





