banner1 banner1 banner1

19.02.2008

Леанід Заіка: Расейцы «без шуму і пылу» будуць скупляць усё, што іх цікавіць у Беларусі 6

9:51, — Палітыка

Што чакае Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі? Падчас нядаўняй вялікай прэс-канферэнцыі ў Крамлі, адказваючы на пытанне аб развіцці беларуска-расейскіх стасункаў, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што для яго краіны будаўніцтва «саюзнай» дзяржавы з Беларуссю з'яўляецца прыярытэтам, і гэты курс пасля прэзідэнцкіх выбараў не зменіцца.

Як рэальна могуць развівацца ўзаеміны, найперш, эканамічныя, разважаюць эксперты «Завтра твоей страны».

– З пазіцыі Мядзведзева і Пуціна Беларусь будзе разглядацца як архаічны рэгіён. Расейцы, хутчэй за ўсё, сашчаміўшы зубы, працягнуць фінансаваць Беларусь на пяць мільярдаў даляраў у год, але наўзамен будуць патрабаваць «пэўных дзеянняў», – лічыць кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка. – Больш за тое, судзячы па выступе Мядзведзева ў Краснаярску, новыя тэарэтычныя пазіцыі Расеі адносна вялікага кола пытанняў увогуле не ўпісваюцца ў тое, што называецца «беларускі палітычны выбар».

Мядзведзеў, нагадвае Леанід Заіка, казаў пра адмену ПДВ і пераходу ад ПДВ на падаткі з продажаў. Расея, па сутнасці, дэфрагментуе сваю эканоміку і, хай не адразу, але будзе рабіць тое, што ў Беларусі міністр фінансаў палічыў бы для сябе «інфарктнай справай» (адмовіцца ад ПДВ), адзначае эксперт «Завтра твоей страны».

– Беларусь цяпер ператвараецца ў глухую інтэлектуальную вёску. Яна з асцярогай будзе назіраць за тым, што адбываецца ў Расеі, – гаворыць Леанід Заіка. – Усё, што тычыцца газу, нафты, – гэта ўсё дробязі, такія беларускія цяжкасці, бо Расея замахваецца на новую эканоміку, на цалкам новую канфігурацыю эканамічных сілаў, а Беларусь так і будзе плесціся за ёй з працягнутай рукой.

Што тычыцца пераходу Беларусі на расейскі рубель, пра што зноў намякнуў Уладзімір Пуцін, то такі варыянт, на думку кіраўніка «Стратэгіі», не можа быць выключаны.

– Расейскі рубель будзе ўсталёўвацца як міжнародная валюта. Бо Мядзведзеў вельмі тонка выказаўся пра тое, каб ператварыць рубель у сродак разліку, каб за нафту і газ плацілі рублём. Як толькі беларускі ўрад пачне чухаць патыліцу і шукаць не даляры, а рублі, каб заплаціць за нафту і газ, тады ўваходжанне ў Беларусь расейскага рубля будзе па азначэнні, – упэўнены Леанід Заіка.

Па пытанні наконт далейшай інтэрвенцыі расейскага капіталу ў Беларусь эканаміст лічыць, што цікава не тое, што расейцы збіраюцца тут купіць, а тое, што беларусы збіраюцца прадаць.

– Пакуль беларускае кіраўніцтва будзе раздзімаць шчокі і паўтараць пра пошукі годных пакупнікоў, а лепшы пакупнік, як вядома, гэта сваякі, расейцы «без шуму і пылу» будуць скупляць усё, што іх цікавіць у Беларусі, – сцвярджае Леанід Заіка.

На думку кіраўніка Даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, у стасунках паміж Беларуссю і Расеяй усё будзе таксама, як і ў папярэднія 14 гадоў.

– Будуць слабая рыторыка, пратакольныя сустрэчы, перыядычныя ўколы адзін аднаго, абвінавачванні з беларускага боку расейскага пасля павелічэння цэн на энергарэсурсы, няздольнасць з боку Расеі сфармаваць сваю палітыку ў дачыненні другога боку, і пры гэтым будзе актывізавацца купля расейскімі алігархічнымі структурамі беларускіх фінансавых, прамысловых актываў, купля наменклатуры і стварэнне прарасейскага, багатага, набытага на расейскія нафтадаляры пласта, які, як разлічвае Пуцін, будзе скарыстаны ў якасці вельмі магутнай зброі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2011, – мяркуе эканаміст.

Напісаць каментар (6)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: