banner1 banner1 banner1

20.02.2008

Выбаршчыкі хочуць ведаць, у колькі ім абыходзяцца «дэпутаты» 7

17:38, — Палітыка

Група берасцейскіх выбаршчыкаў 20 лютага накіравала ліст старшыне «палаты прадстаўнікоў» з просьбай паінфармаваць іх пра ўзровень заработнай платы дэпутатаў.

Як паведаміў БелаПАН адзін з аўтараў ліста, намеснік старшыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш, у лістападзе 2007 года ў Берасці адбыліся сустрэчы «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў» Алега Вялічкі, Святланы Гіль і Валянціны Качан з выбаршчыкамі. Большая частка пытанняў, зададзеных жыхарамі горада, тычылася адмены сацыяльных гарантый, росту цэн, асабліва на прадукты харчавання, інфляцыі, падвышэння тарыфаў ЖКГ.

"Выбаршчыкаў, якія не ведаюць, як звесці канцы з канцамі, цікавіла, колькі ж атрымліваюць за сваю працу самі «парламентарыі», якія адмянілі, у прыватнасці, ільготы для грамадзян. Аднак адказы «дэпутатаў» былі вельмі супярэчлівыя – ад 800 тыс. да 2,5 млн. рублёў. Таму мы вырашылі афіцыйна даведацца пра дадзеную інфармацыю з першых вуснаў", – адзначыў М. Коўш.

Паводле яго слоў, выбаршчыкі просяць паведаміць дадзеныя аб сярэднемесячнай зарплаце як шэраговых «дэпутатаў», так і старшыняў камісій, іх намеснікаў, а таксама старшыні «парламента» і яго намеснікаў. Ініцыятыўную групу цікавіць таксама, якія дадатковыя выплаты вырабляюцца «парламентарыям» (да водпуску, лячэбныя датацыі і інш..); кім аплачваецца жыллё, праезд дэпутатаў; як разлічваецца іх пенсія.

У лісце група выбаршчыкаў – 35 чалавек – спасылаецца на артыкул 34 Канстытуцыі, якая, на іх думку, дае права на атрыманне такой інфармацыі.

"У Беларусі маюцца асобныя катэгорыі бюджэтных працаўнікоў, узровень аплаты працы якіх пераважнай колькасці грамадзян краіны невядомы. Сярод іх – «дэпутаты» так званага «парламента». Выбаршчыкі маюць права валодаць інфармацыяй па дадзеным пытанні", –падкрэсліў М.Коўш.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11499)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6743)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5239)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4861)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4183)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4122)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4038)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3784)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3318)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: