Мальцаў: «Уступленне краін-суседзяў Беларусі ў НАТА не стварыла ваеннай пагрозы»
4- 21.02.2008, 12:34
Уступленне суседніх з Беларуссю краін у НАТА падвысіла ваенную небяспеку ў рэгіёне, але не стварыла ваеннай пагрозы. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.
"Вядома, узровень ваеннай небяспекі для Беларусі ўзрос. Аб'ектыўна павялічыўся патэнцыял Узброеных Сілаў на нашых межах", – сказаў міністр. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "ніхто не гаворыць пра ўзнікненне ваеннай пагрозы".
"У нашай ваеннай дактрыне запісанае, што ў Беларусі няма верагоднага суперніка, і зыходзячы з гэтага мы праводзім будаўніцтва Узброеных Сілаў", – дадаў Леанід Мальцаў.