Сайт газеты Саўміна заражае наведвальнікаў вірусамі
21
15:24, — Hi-tech
Сайт афіцыйнай газеты «Рэспубліка», друкаванага органа Савета міністраў Рэспублікі Беларусь – www.respublika.info, заражае ўсіх наведвальнікаў вірусам «Trojan-Downloader.JS.Agent.kd». Праблемы ўзнікаюць адразу ж пасля адкрыцця матэрыялаў сайта газеты.
Траянскія праграмы гэтага класа прызначаныя для загрузкі і ўсталявання на кампутар-ахвяру новых версій шкоднасных праграм, усталявання «траянаў» або рэкламных сістэм. Загружаныя з Інтэрнэту праграмы пасля альбо запускаюцца на выкананне, альбо рэгіструюцца «траянам» на аўтазагрузку ў адпаведнасці з магчымасцямі аперацыйнай сістэмы. Дадзеныя дзеянні пры гэтым адбываюцца без ведама карыстальніка.
Спецыялісты лічаць, што дадзены вірус мог быць занесены на сайт «Рэспублікі» яго адміністратарам. «Той, хто рэдагуе сайт, мабыць, не правярае кампутар на вірусы. Вірус на кампутары адміністратара зводзіць паролі да сайта, і потым хтосьці залівае на сайт код, які выклікае вірусы. Наведвальнікам сайта трэба ратавацца – усталёўваць сабе антывірусы або не захадзіць на сайт датуль, пакуль вірус з яго не прыбяруць», – адзначыў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 праграміст Ягор Куноўскі.
Пацярпелыя ад вірусаў наведвальнікі сайта «Рэспублікі» абураныя. «Я сёння зайшоў на сайт і адразу ж заразіўся. Мала таго, што газета «Рэспубліка» вельмі тэндэнцыйна і жорстка каментуе сітуацыю з прадпрымальнікамі, мала таго, што друкуюць сумнеўныя артыкулы, без уліку шырокага спектру меркаванняў, так сёння ўсе яе артыкулы заражаюць вірусамі. Гэта апошняя стадыя развіцця афіцыйнай он-лайн журналісткі – схлусіць і заразіць», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 он-лайн журналіст Павал Абрамовіч.
Заражаюць вірусамі таксама дадаткі «Рэспублікі» ў Інтэрнэце – «Республика деловая» і «Вестник по налогам и сборам».
Напісаць каментар (21)
Навіны
па тэме




