banner1 banner1 banner1

22.02.2008

Расейскія СМІ: «Беларус на ўсю краіну паведаміў, што марыць мець гранатамёт» 54

17:36, — Грамадства

Расейскія СМІ: «Беларус на ўсю краіну паведаміў, што марыць мець гранатамёт»

Жыхар Беларусі, дзе СМІ падвергнутыя жорсткай цэнзуры з боку ўлад, у прамым эфіры аднаго з мясцовых тэлеканалаў распавёў пра сваю мару мець гранатамёт пры сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, пішуць сёння расейскія СМІ.

У праграме «Белорусское времечко» на тэлеканале ЛАД абмяркоўваліся спосабы здымання псіхалагічнай напругі. У студыю патэлефанаваў мужчына і паскардзіўся на дэпрэсію пасля разводу з жонкай. Далей ён распавёў, што дэпрэсію ён здымае з дапамогай рыбалкі, а вось на пытанне вядучай «А якая ваша самая вялікая мара?» беларус у прамым эфіры на ўсю краіну нечакана адказаў: «Мець у руках гранатамёт і прэзідэнта насустрач», піша «Общая газета».

Раней у гэтай жа перадачы адбылася падобная нечаканасць, з прычыны якой нейкі супрацоўнік паплаціўся пасадай. Тады на пытанне "Што б Вы хацелі змяніць у сваім жыцці?" прагучаў адназначны адказ – прэзідэнта, піша NEWSru.com.

Адзначым, што ў лістападзе мінулага года камісія Генеральнай Асамблеі ААН па правах чалавека раскрытыкавала ўрад Беларусі. У дакуменце арганізацыі гаварылася, што "сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе працягнула істотна пагаршацца".

Камісіяй ААН выказваецца "глыбокая заклапочанасць" тым, што Менск рэгулярна выкарыстоўвае крымінальныя суды для барацьбы з палітычнымі супернікамі, журналістамі і праваабаронцамі. У сувязі з гэтым амбасадар ЗША ў Залмай Халілзад ізноў назваў Лукашэнку "апошнім дыктатарам Еўропы".

Адзначым таксама, што ў рэйтынгу свабоды прэсы ў 2007 годзе Беларусь заняла 151-ае месца, у той час як Расея – 144-ае.

Напісаць каментар (54)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Александр Козулин: «Я понял -- что-то меняется в мире» (5200)

21.08, 15:18, — Палітыка

Прыйшоў час паказаць сілу (4017)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Амбасадар Расеі: Лукашэнка выканаў толькі адно з 12 патрабаванняў, вылучаных Захадам (3973)

21.08, 12:45, — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (3756)

27.08, 8:21, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3309)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3112)

26.08, 8:59, — Палітыка

«New Yorker»: СССР распался, но Россия беспощадно вторгается в Грузию, а Беларусью правит диктатор Лукашенко (3082)

24.08, 3:14, — Палітыка

Таццяна Казыра адмовілася ад прапановы чыноўніка МЗС: «У Беларусі ў мяне цяжкае жыцьцё» (2989)

23.08, 15:41, — Грамадства

В Минске задержаны 14 сотрудников компании- импортера сока «Садочок» (2870)

21.08, 18:40, — Грамадства

Россию уже ничто не спасет (2867)

25.08, 10:53, — У свеце

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: