Вольга Казуліна: «Мы можам зрабіць для сваёй краіны шмат!»
13
2:35, — Палітыка
Дачка палітвязня Аляксандра Казуліна падзякавала ўсім удзельнікам акцыі ў памяць аб яе маці, Ірыне Казулінай, якая адбылася ўчора ў Менску.
«Дзякуй тым, каго не збянтэжыла дажджлівае надвор'е, якое сумавала разам з намі. Цяпер я зразумела свайго бацьку, Аляксандра Казуліна, які так любіць нас, беларускі народ, і якой дзеля нас змагаецца, не шкадуючы на гэта жыцці. З такім шчырым, спачуваючым, з вялізным сэрцам, народам, мы можам у нашай краіне зрабіць шмат! А учорашняя акцыя паказала нашай памерлай матулі, якой яна карысталася павагай і любоўю ў вас. Дзякуй усім вялізны за падтрымку. Толькі дзякуючы вам сёння вызвалілі нашага бацьку. Мы абавязкова даможамся яго поўнага вызвалення!» – паведаміла Вольга Казуліна ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.
Напісаць каментар (13)
Навіны
па тэме
- Прэзідэнт ЗША хацеў бы бачыць Казуліна свабодным
- Аляксандр Казулін: «Галоўнае, што я магу выканаць апошнюю волю Ірыны» (Відэа)
- Развітанне з Ірынай Казулінай пачнецца 26 лютага а 20 гадзіне
- Тысячи людей со свечами и портретами прошли по проспекту Независимости (Видео)
- Беларусы выйшлі на Плошчу ў памяць аб Ірыне Казулінай (Фота, відэа)





