Мікалай Лазавік: «Я шчыра спачуваю сям’і Казулінай»
11- 26.02.2008, 19:08
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў, што ня хоча даваць нейкіх палітычных ацэнак адносна сытуацыі вакол палітвязьня і былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, але заявіл “Радыё Свабода”: “Я шчыра спачуваю сям’і нябожчыцы. Гэта вялікая трагедыя для кожнай сям’і. Тым больш, што гэтая жанчына памерла ня ў тым узросьце, калі, як кажуць, і час сыходзіць у іншы сьвет. Іншых камэнтароў я даць не магу. Я чыста па-чалавечы спачуваю гэтай сям’і”.