9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі адключылі трансляцыю недзяржаўных тэлеканалаў

Учора ў 14.00 у Гомелі адключылі трансляцыю так званага «сацыяльнага пакету телеканалаў», а таксама кабельнага тэлебачання. Зроблена гэта без папярэджання, хаця звычайна абвесткі пра змены ў вяшчальнай сетцы падаюцца на бягучай стужцы тэлеканалу «Нірэя» — адзінага тэлеканалу, перадачы якога робяцца непасрэдна ў Гомелі без умяшання ў сетку яго вяшчання з Менску.

Мясцовыя журналісты звязваюць гэтыя падзеі з тым, што ўлады вырашылі засцерагчыся з`яўлення ў выпусках навінаў небеларускіх тэлеканалаў рэпартажаў пра часовае вызваленне Аляксандра Казуліна, якога адпусцілі на пахаванне жонкі Ірыны. Пакуль невядома, зроблена гэта па ініцыятыве мясцовай «вертыкалі» альбо па ўказанні з Менску, паведамляе прэсс-служба БАЖ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках