9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін сёння павінен вярнуцца ў калонію

15
Аляксандр Казулін сёння павінен вярнуцца ў калонію

Палітвязень Аляксандр Казулін сёння павінен вярнуцца ў віцебскую калонію № 3. Канчаюцца тры дні, адпушчаныя Аляксандру Казуліну для пахавання жонкі Ірыны, якая памерла ад цяжкай хваробы 23 лютага. Еўразвяз і ЗША патрабавалі вызваліць Аляксандра Казуліна канчаткова. Толькі ў гэтым выпадку ў афіцыйнага Менска ёсць шанец пачаць працэс нармалізацыі стасункаў з Захадам.

ЗША вітаюць часовае вызваленне Аляксандра Казуліна, але настойваюць на яго "поўным і безумоўным" вызваленні. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 26 лютага заяве намесніка прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Тома Кейсі. Ён падкрэсліў, што канчатковае вызваленне Аляксандра Казуліна будзе азначаць, што ў Беларусі вызваленыя "ўсе палітычныя зняволеныя". "Як толькі гэта адбудзецца, мы гатовыя пачаць дыялог з Беларуссю для паляпшэння нашых двухбаковых стасункаў", – заявіў Т.Кейсі.

Ад імя Еўразвяза яго старшыня Славенія выказала спачуванне Аляксандру Казуліну і яго дочкам у сувязі з смерцю Ірыны Казулінай. Адначасова ў спецыяльнай дэкларацыі Еўрапейскі Звяз заклікае беларускія ўлады да безумоўнага вызвалення Аляксандра Казуліна. У дакуменце падкрэсліваецца, што вызваленне Казуліна разглядалася б як пэўны крок Беларусі да агульнага з Еўропай разумення каштоўнасцяў дэмакратыі, правоў чалавека і прававых норм.

З заявамі, якія заклікаюць вызваліць палітвязня, выступілі таксама АБСЕ, Рада Еўропы, дэпутаты Еўрапейскага Парламента, Вярхоўны камісар ЕЗ Хаўер Салана, прэзідэнт ЗША Джордж Буш.

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін кінуты за краты за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 гадоў турэмнага зняволення.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках