9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады абураныя дзеяннямі Расеі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі расцэньвае рашэнне аб забароне экспарту расейскага збожжа ў Беларусі як неправамоцнае.

Пра гэта заявіла першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Як паведамлялася, урад Расеі ўвёў часовую забарону на экспарт пшаніцы і мясліна ў дзяржавы-удзельніцы Пагаднення аб Мытным саюзе. Дадзеная мера будзе дзейнічаць да 30 красавіка.

"Гэтае рашэнне не павінна было быць прынятае ў дачыненні Беларусі, яно неправамоцнае для нас", – лічыць Н.Каткавец, дадаўшы, што ўвядзенне такой меры супярэчыць пагадненню, падпісанаму ў рамках «саюзнай дзяржавы». «Умовы гаспадарання для Беларусі і Расеі, зыходзячы з таго пагаднення, павінны быць роўнымі і такое рашэнне (аб увядзенні забароны на экспарт) павінна быць узгодненае», – адзначыла намесніца міністра.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках