banner1 banner1 banner1

29.02.2008

Вярхоўны суд вызначыць, які слоўнік правільнейшы? 3

10:24, Зьміцер Саўка, «Наша ніва» — Палітыка

Прасякнуўшыся аптымізмам законатворцаў, паспрабуем уявіць сабе той прасьветлы дзень 01.09.2010, калі Закон «уступіць у сілу»: колькасьць беларускіх школаў вырастае ўдвая; АНТ «вяшчае» выключна на роднай мове; амапаўцы, футбалісты, дзяўчаты са «стомэтроўкі», Гарант — усе ў адзіным парываньні пачынаюць карыстацца крынічнаю матчынай моваю! Фанфары! Заслона...

Праўную ацэнку Закону аб правілах беларускай артаграфіі дадуць, спадзяюся, юрысты. Адзначу толькі, што ў рэзалюцыі «круглага стала», ладжанага ТБМ летась у верасьні, адзначалася: законапраект мае дыскрымінацыйны характар, бо патрабуе захаваньня нормаў ад карыстальнікаў беларускае мовы, не вымагаючы таго ж ад карыстальнікаў расейскай.

Але тут хацелася б зьвярнуць увагу на іншыя бакі дакумэнту.

Прамоўтараў законапраекту пытаюць: «Ці ёсьць прэцэдэнты замацаваньня артаграфічных правілаў у форме закону?» — «Ёсьць, — адказваюць тыя. — Напрыклад, у Францыі караюць за ўжываньне амэрыканізмаў». Такі адказ разьлічаны на тых, хто не адрозьнівае артаграфіі ад лексыкі: судзіць не за словы, а за велічыню літары (прыкладам у слове Герб) — гэта, несумненна, нашае мясцовае know how (от парадуюцца геральдысты!).

Калі ўжо беларускія заканадаўцы — ідучы за прыкладам сваіх францускіх калегаў — сапраўды дбалі б пра чысьціню роднае мовы, то забаранялі б не дэрусіфікаваны клясычны правапіс, а — русізмы, якімі стракацяць афіцыйныя выданьні.

«І ўсё ж такі, — не суцішваюцца некаторыя, — ці патрабуюць такія спэцыфічныя пытаньні, як напісаньне той ці іншай літары, рэгуляваньня ажно на ўзроўні закону?» Ужо больш мэтазгодным выглядаў бы Закон «Аб унясеньні зьменаў у працу сэмафораў Беларускае чыгункі» — хоць спрыяў бы бясьпецы руху.

Аўтары законапраекту спрабуюць знайсьці ў такім салідным фармаце рэгуляваньня артаграфіі ды пунктуацыі, як закон, хоць нейкі сэнс: маўляў, чым больш унармаванаю будзе мова, тым шырэй яна будзе выкарыстоўвацца. Але ж насамрэч унармаванасьць ніяк не ўплывае на ўжывальнасьць, інакш найбуйнейшыя мовы сьвету: ангельская, гішпанская, арабская — ня мелі б шанцаў на выжываньне. Норма й распаўсюджанасьць знаходзяцца ў прынцыпова іншай залежнасьці: чым большае пашырэньне атрымлівае мова, тым у большай колькасьці і разнастайнасьці рэгіянальных і — што асабліва істотна — сацыяльных варыянтаў яна існуе.

Прасякнуўшыся аптымізмам законатворцаў, паспрабуем уявіць сабе той прасьветлы дзень 01.09.2010, калі Закон «уступіць у сілу»: колькасьць беларускіх школаў вырастае ўдвая; АНТ «вяшчае» выключна на роднай мове; амапаўцы, футбалісты, дзяўчаты са «стомэтроўкі», Гарант — усе ў адзіным парываньні пачынаюць карыстацца крынічнаю матчынай моваю! Фанфары! Заслона.

А што засталося за кадрам? Санкцыі супраць тых, хто не падпарадкаваўся Закону. Вось тут узьнікае, скажам так, «працэсуальны» аспэкт: паводле чаго, паводле якіх кодэксаў будзе вызначацца правільнасьць—няправільнасьць канкрэтнага моўнага акту?

Яшчэ ў 1987 г. акадэмік Бірыла ў прадмове да «Слоўніка беларускай мовы» — галоўнага артаграфічнага даведніка «наркамаўкі» — прызнаваў, што для далейшага ўнармаваньня беларускае літаратурнае мовы мала выдаць артаграфічны слоўнік — трэба скласьці таксама артаэпічны (вымова) і акцэнтуацыйны (націск). За дваццаць гадоў гэтыя выданьні так і не зьявіліся. Выглядае неімаверным, каб да запаветнай даты 01.09.2010 такую тытанічную працу ўдалося ажыцьцявіць. Ня кажучы ўжо пра тое, што з азначанага моманту нават той жа «Слоўнік беларускай мовы» ператворыцца ў макулятуру.

Ды што артаграфія з артаэпіяй ды акцэнтуацыяй! Гэта — у параўнаньні з граматыкаю, лексыкаю, сынтаксісам — нязначны сэгмэнт мовы, як міні-бікіні на целе таўстушкі. Па чым, па якім Законе будуць судзіць за астатняе — за «ня той» склон, «ня тое» слоўца? Па акадэмічных «Беларускай граматыцы» (1985—86) ды «Руска-беларускім слоўніку»? Тады на лаву падсудных трапляе ўся беларуская літаратурная клясыка! У страшных снох не маглі сабе стрызьніць Марцінкевіч з Багушэвічам, што ў нейкі далёкі дзень прыйдзе судовы выканаўца ды давай мераць іхную спадчыну лінейкаю моўнае правільнасьці, зацьверджанай людзьмі, якія не адрозьніваюць Купалы ад Коласа.

Але ж і ў саміх «кодэксах» — граматыках ды слоўніках — няма адзінства, супярэчнасьць на супярэчнасьці. Кожны нелянівы шкаляр ведае з падручніка: слова Мекка — выключэньне, пішацца з дзьвюма “к”. Памыляецца падручнік! Аказваецца, паводле апошніх выданьняў «Руска-беларускага слоўніка» Мека ўжо пішацца праз адно “к”. Як там у нас слова manager мусіць выглядаць? У РБС — менеджэр, а ў «Беларуска-рускім» (выд. 3, 2003) — менэджэр. А off-shore? Ды няма там такога слова! То, значыць, і не ўжываць? Апошняя надзея — «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 т.). У 1-м томе знаходзім аф-шор, а ў 2-м — оф-шор. А ў БРС-2003 — і панель, і панэль. Якая шырыня лінвістычных поглядаў!

Кінуць судзьдзі чытаць свае кодэксы — засядуць за лексыкаграфічную літаратуру, а Вярхоўны Суд будзе праводзіць адмысловыя паседжаньні, вызначаючы, які слоўнік правільнейшы, якая граматыка дакладней адлюстроўвае норму!

Але ж ня будзе 01.09.2010 ні адмысловага паседжаньня Вярхоўнага Суду, ні фанфараў адраджэньня беларускага слова, а чарговая інкарнацыя матроса Жалязьняка ў абліччы чыноўніка закрые «няправільныя» выданьні, адправіць пад нож «няправільныя» кнігі. «За што?» — «А вы по-белорусски с ошибками пишете».

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: