Замест «Прессбола» на Алімпіяду паедзе «Звязда»
7
11:52, — Спорт
Папулярную спартовую газету «Прессбол» пазбавілі акрэдытацыі для працы на Алімпіядзе–2008. Якія ж беларускія СМІ будуць асвятляць алімпійскія спаборніцтвы?
Друкаваным выданням Беларусі вылучаныя 10 алімпійскіх акрэдытацый (6 пішучых журналістаў плюс 4 фотакарэспандэнты). Па адным пішучым журналісце адправяць у Пекін газеты "Спортивная панорама", "Советская Белоруссия", "Рэспублiка", "Звязда", "Народная газета", а таксама Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА). Па адным фотакарэспандэнце дэлегуюць на Гульні "Спортивная панорама", "Советская Белоруссия", "Рэспублiка" і БелТА.
Навіны
па тэме




