13 снежня 2025, Субота, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пастанавіў, што падарунак ад цёткі – гуманітарная дапамога

5

29 лютага суддзя Гомельскага абласнога суду Дзмітрый Улога пакінуў без змянення рашэнне суду Цэнтральнага раёна аб прыцягненні да адміністрацыйнага штрафу актывіста апазіцыі Кастуся Жукоўскага.

4 лютага суддзя Марына Дамненка прызнала К.Жукоўскага вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні. Падставай для суду стала дакладная інспекцыі па падатках і зборах, дзе адзначалася, што К.Жукоўскі ў 2005 годзе атрымаў на вяселле грашовы падарунак ад цёткі з Кіева, які не задэклараваў у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці, нагадвае БелаПАН.

Варта адзначыць, што касацыйную скаргу суддзя Д.Улога разглядаў на беларускай мове, прадстаўнік жа падатковай інспекцыі адмовіўся даваць тлумачэнні па-беларуску, матывуючы гэта няведаннем роднай мовы. Але суддзя настаяў на дачы тлумачэння па-беларуску. У выніку прадстаўнік інспекцыі па падатках і зборах тлумачыў пазіцыю сваёй інстанцыі на ламанай расейскай.

К.Жукоўскі мае намер абскардзіць рашэнне гомельскіх судоў у Вярхоўным судзе, бо ўпэўнены ў сваёй правасці. Тым часам, як мы ўжо паведамлялі, інспекцыя па падатках і зборах патрабавала ад актывіста апазіцыі запаўнення дэкларацыі за ўсе гады жыцця, пачынаючы ад нараджэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках