banner1 banner1 banner1

29.02.2008

Папа Бэнэдыкт XVI на Плошчы Свабоды ў Менску 1

18:12, — Рэлігія

1 сакавіка з нагоды VI Эўрапейскага дня студэнтаў а 18‑й адбудзецца тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі злучыць Менск і Апостальскую Сталіцу.

Ён будзе звацца «Эўропа і Амэрыка разам для пабудовы цывілізацыі любові». Сёлета праз тэлемост з Папам Бэнэдыктам XVI зможа пагаварыць моладзь з Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, ЗША, Кубы, Бразыліі, Мэксыкі, Эквадору й Беларусі.

Тэлесыгнал зь менскай Катэдры праз спадарожнікавую сувязь будзе перадавацца ў Ватыкан. На восем плязмавых экранаў у Катэдры і на вялікі экран на пляцы перад ёй будзе падавацца сыгнал, атрыманы з Ватыкану. У Менску будзе працаваць пяць тэлекамэр. Будуць арганізаваны сынхронны пераклад з італьянскай, ангельскай, партугальскай, гішпанскай, францускай моваў.

Тэлемост пачнецца а 18‑й паводле менскага часу ўрачыстым унясеньнем крыжа ў залю Паўла VI у Ватыкане. Першым горадам‑удзельнікам тэлемосту стане Таледа. Маладыя людзі з Гішпаніі прачытаюць урывак са Сьвятога Пісьма й распавядуць аб сваім шляху веры. Затым наступіць чарга Апарэсіды (Бразылія), адкуль будзе прачытаны ўрывак з апошняй энцыклікі Бэнэдыкта XVI «Збаўленыя праз надзею» і прагучыць асабістае сьведчаньне аднаго са студэнтаў. Трэцім горадам стане Лёха ў Эквадоры. У 18.55 у залю прыбудзе Бэнэдыкт XVI, які прыме па чарзе прывітаньні кожнай з краінаў, злучаных тэлемостам: з Таледа, Апарэсіды, Лёхі, Нэапалю, Гаваны, Мэхіка, Авіньёну, Вашынгтону, Бухарэсту й Менску.

Пасьля прывітаньня Папы арцыбіскуп Менска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч распачне ўспамін дароў Сьвятога Духу. Будзе запаленая адна зь сямі сьвечак, разьмешчаных каля алтара, і адначасова першая сьвечка запаліцца ў краінах‑удзельніцах. Затым адбудзецца малітва Ружанца. Будзе чытацца адна з чатырох частак — Хвалебная — па чарзе студэнтамі з Гаваны, Нэапалю, Мэхіка, Авіньёну й Вашынгтону. Кульмінацыяй тэлемосту стане ўручэньне Святым Айцом энцыклікі. Тое ж зробіць Мітрапаліт Кандрусевіч у Менску: уручыць тэксты энцыклікі маладым людзям. Пасьля тэлемосту моладзь застанецца ў Катэдры на ўсю ноч ў малітоўным чуйнаваньні.

Сяргей Харэўскі, “Наша Ніва”

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7411)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6839)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6632)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5929)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5895)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4817)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4574)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4394)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4345)

16.05, 12:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4185)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку