Расейскі журналіст атрымаў прытулак ва Украіне
16:11, — У свеце
Дзяржаўная міграцыйная служба Львоўскай вобласці дала статус бежанца расейскаму журналісту Аляксандру Косвінцаву. Па словах прадстаўніка міграцыйных улад, Касвінцаў атрымаў тыя ж правы, што і грамадзяне Украіны, за выключэннем выбарчага.
Пра тое, што Касвінцаў звярнуўся да ўкраінскіх улад з просьбай аб палітычным сховішчы, стала вядома ў лютым мінулага года. Касвінцаў заявіў, што быў змушаны пакінуць Расею з прычыны пераследу з боку праваахоўных органаў. "Гэта звязанае з маімі расследаваннямі злачыннай дзейнасці кемераўскага губернатара Амана Тулеева", – сцвярджаў журналіст.
Касвінцаў больш за 20 гадоў працаваў карэспандэнтам у рэгіянальных газетах у Кемерава. Ён займаў пасаду галоўнага рэдактара абласной газеты "Расейскі рэпарцёр" і ўзначальваў мясцовае аддзяленне Аб'яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспарава. Пасля пераезду ў Маскву Касвінцаў пачаў працаваць у "Новой газете". У снежні 2006 года ён з'ехаў ва Украіну ў камандзіроўку і папрасіў там прытулку, паведамляе ProUA.





