За 10 дзён у Менску пакараныя 820 кіроўцаў маршрутак
2
13:05, — Грамадства
У Менску з 21 па 31 студзеня да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 820 кіроўцаў маршрутак.
За эксплуатацыю машын у тэхнічна няспраўным стане штраф заплацілі 500 чалавек, за выпуск на лінію няспраўных мікрааўтобусаў прыцягнутыя да адказнасці 28 чалавек, за перавышэнне хуткасці пакараныя 30 кіроўцаў.
Як паведамляе «Минск-новости», амаль на 200 кіроўцаў аформленыя адміністрацыйныя пратаколы за невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі.





