Руся: «Я буду сьпяваць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі»
7
17:35, — Палітыка
Салістка гурту “Індыга” Руся сьвята 25 Сакавіка ўспрымае як вельмі важны і станоўчы перыяд для гісторыі Беларусі.
“Але мяне больш турбуе сучасная гісторыя Беларусі, сёньняшні дзень. І тое, што адбываецца з краінай на дадзены момант. Мне падаецца, што сям'я, краіна пачынаецца менавіта зь цябе самаго і з тых людзей, якія побач. З гэтай нагоды мяркую, што самае галоўнае як менавіта ты, асабіста ты ставісься да гэтага сьвята. І як ты яго сустракаеш”, - распавяла Руся ў інтэрвію “Радыё Свабода”.
Па словах сьпявачкі, асабіста яна заўсёды з радасьцю пагаджаецца ў гэты дзень на вялікія канцэрты. “І 25 Сакавіка гэтага году я са сваім каханым паеду ў Варшаву, і буду там сьпяваць песьні пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Абсалютна шчасьлівая і задаволеная як творчая адзінка”, - падкрэсьліла сьпявачка.




