9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызвалілі пасля допыту

Затрыманы 9 сакавіка ў Менску актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога Фронту" Арцём Дубскі вызвалены пасля допыту. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Вячаслаў Сіўчык.

Нагадаем, 32 прадстаўніка гэтага аб'яднання былі затрыманыя 9 сакавіка прыкладна ў 13.30 падчас сходу, які праходзіла ў офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Амаль усіх адпусцілі без складання пратаколаў. Арцёма Дубскага з Асіповічаў адвезлі ў следчае ўпраўленне ГУУС Менгарвыканкама ў сувязі з крымінальнай справай у дачыненні ўдзельнікаў масавай акцыі ў Менску 10 студзеня (у якасці абвінавачваных па дадзенай справе праходзяць 14 чалавек).

"Арцёма Дубскага дапыталі як абвінавачванага і вызвалілі ўвечары 9 сакавіка", – паведаміў В.Сіўчык.

Адвакат Аляксандр Галіеў паведаміў, што "следства ў дачыненні ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі 10 студзеня працягваецца".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках