banner1 banner1 banner1

12.03.2008

Дзярждэпартамэнт ЗША заяўляе аб татальным парушэньні правоў чалавека ў Беларусі важная навіна 8

8:54, — Палітыка

Сытуацыя ў Беларусі працягвае непакоіць Злучаныя Штаты Амерыкі. Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў розных краінах сьвету, у тым ліку ў нашай краіне.

Разьдзел, які тычыцца Беларусі, распавядае пра шматлікія парушэньні правоў чалавека ў краіне.

Ва ўводнай частцы справаздачы падкрэсьлена, што ўрад Лукашэнкі абмяжоўвае свабоду слова, аб’яднаньняў і рэлігіі. Дэмакратычныя актывісты перасьледуюцца паводле палітычных матываў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Адзін з супернікаў Лукашэнкі на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Казулін застаецца за кратамі. У студзені 2007 году Лукашэнка ўмацаваў сваю ўладу празь мясцовыя выбары, якія не адпавядалі міжнародным стандартам дэмакратыю.

ААН у 2007 годзе прыняла рэзалюцыю з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і заклікала да вызваленьня палітычных вязьняў.

Ва ўводнай частцы беларускага разьдзелу гаворыцца, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка сыстэматычна падаўляе дэмакратычныя інстытуты і канцэнтруе ўладу ў сваіх руках шляхам аўтарытарных мераў, зманіпуляваных выбараў і адвольных дэкрэтаў, якія парушаюць вяршэнства закону.

Дзярждэпартамэнт адзначае, што беларускія ўлады працягваюць ігнараваць рэкамэндацыі шматлікіх міжнародных арганізацыяў па паляпшэньні выбарчага працэсу і выкананьня правоў чалавека.

Дрэнныя ўмовы для вязьняў, жосткае абыходжаньне

Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі згрупаваныя ў справаздачы па разьдзелах. У прыватнасьці, у разьдзеле “Жорсткае абыходжаньне”, прыгадваецца зьбіцьцё Алеся Каліты, Тацяны Цішкевіч і Зьмітра Хведарука, а таксама псыхіятрычная шпіталізацыя Крысьціны Шацікавай.

Што тычыцца ўмоваў у месцах часовага ўтрыманьня, у справаздачы дзярждэпартамэнту прыводзіцца ацэнка Лэйлы Зэрогуі, кіраўнічкі адмысловай групы ААН, паводле якой гэтыя ўмовы ў Беларусі горшыя, чым у месцах зьняволеньня.

Асобны разьдзел прысьвечаны судаводзтву. У ім, у прыватнасьці, прыводзіцца прыклад суду над Андрэем Клімавым, падчас якога абвінавачваньне рабіла ціск на сям’ю абвінавачанага, і ў выніку пра самы факт суду стала вядома празь некалькі дзён пасьля яго завяршэньня.

Адзначаецца таксама адмова Вярхоўнага суду і камісіі вызваліць паводле памілаваньня Аляксандра Казуліна. Разам з тым пералічваюцца выпадкі вызваленьня палітвязьняў Івана Крука, Кацярыны Садоўскай, Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца.

Пазовы супраць незалежных газэт і выключэньні з ВНУ

Што тычыцца свабоды слова, то ў справаздачы пералічваецца больш за тузін недзяржаўных газэт, адносна якіх працягвае дзейнічаць адмова ў дзяржаўнай падпісцы і распаўсюдзе.

Адзначаюцца таксама палітычна матываваныя судовыя працэсы, ініцыяваныя супрацоўнікам адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім і сябрам Савету Рэспублікі Мікалаем Чаргінцом супраць газэты “Народная воля”.

У якасьці прыкладу абмежаваньняў свабоды слова ў Інтэрнэце называецца блякаваньне грамадзка-палітычных сайтаў падчас Маршу свабоды ў Дзень Волі.

Паводле справаздачы, на працягу 2007 году прынамсі 20 студэнтаў былі выключаныя з ВНУ за палітычную дзейнасьць. У якасьці прыкладу прыводзіцца справа Юрыя Алейніка, выключанага з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.

У разьдзеле, прысьвечаным свабодзе асацыяцый, прыгадваецца двухразовая адмова ў рэгістрацыі руху “За Свабоду”, кіраванаму Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама адмова ў рэгістрацыі “Маладому Фронту” і праваабарончай арганізацыі “Вясна”.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12206)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5141)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5031)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4680)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4140)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3895)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3739)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3735)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3678)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3535)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: