Банкам давядзецца даць на засеўкі вялізныя грошы
9
9:59, — Эканоміка
Указам Аляксандра Лукашэнкі арганізацыям аграпрамысловага комплексу будуць выдадзеныя льготныя крэдыты для правядзення вясновых палявых прац.
"За кошт льготных крэдытаў будуць набытыя мінеральныя ўгнаенні і гаруча-змазвальныя матэрыялы, а таксама бялковая сыравіна для прамысловай жывёлагадоўлі", – паведамілі кар. ІТАР-ТАСС у прэс-службе прэзідэнта.
Там адзначылі, што дакумент накіраваны "на забеспячэнне стабільнасці і ўстойлівасці сельскагаспадарчай вытворчасці". У міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання паведамілі, што арганізацыям АПК льготных крэдытаў будуць выдзеленыя на агульную суму больш як 1,5 трлн руб /каля 750 млн даляраў/. Неабходнасць дадатковых сродкаў выкліканая ростам цэн на энергарэсурсы, мінеральныя ўгнаенні, тэхніку. Крэдыты павінны быць вернутыя ў 2010 годзе.
Між іншым, выступаючы на пасяджэнні прэзідыума савета міністраў, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў сказаў, што 70% сельскагаспадарчай прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, з'яўляецца стратнай. "Мы сёння вырабляем 70% стратнай прадукцыі ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі", – адзначыў ён. Паводле яго слоў, толькі за 2007 год сельгаспрадпрыемства ўзялі 1,3 трлн рублёў пад банкаўскія працэнты на выплату зарплаты.




