9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Голы чалавек шпацыраваў па цэнтры Менска

46

У аўторак на плошчы Перамогі мінакі ўбачылі... цалкам голага хлопца, які грэўся ля Вечнага агню.

– Да маладога чалавека падышоў мінак – спытаць, што здарылася. Не атрымаўшы адказу, мужчына крануў яго за руку, спрабуючы прыцягнуць увагу, у адказ хлопец схапіў яго за грудкі і шпурнуў прама ў агонь, – паведаміў у інтэрв'ю «Советской Белоруссии» прэс-афіцэр АУС па ахове Менскага метрапалітэна Арцём Гарашэвіч. – Міліцыянт, які падбег неўзабаве, паспрабаваў затрымаць голага юнака, але той пачаў бурна супрацівіцца. Добра, што паблізу праязджаў другі нарад міліцыі, – дапамаглі.

Як ён у такім выглядзе апынуўся ў самім цэнтры горада і дзе, уласна, засталася яго вопратка, 19–гадовы навучэнец аднаго з ПТВ дагэтуль успомніць не можа. Вопратку яму прама ў райаддзел міліцыі прывезла маці. Начальнік папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Менска Юры Кухар мяркуе, што ў той вечар хлопец мог быць пад уздзеяннем наркотыкаў. Супраць «нудыста» узбуджаная крымінальная справа аб злосным хуліганстве.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках