9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ДАІ: «Такія пагоні бываюць не часта»

37

ДАІ прыме дадатковыя меры для навучання супрацоўнікаў навыкам пераследу, пра што паведаміў сёння начальнік ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Мендзелеў. Ужо запланаваныя дадатковыя заняткі і практычныя і тэарэтычныя залікі.

Аляксандр Мендзелеў адзначыў, што дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося 2 сакавіка на трасе Менск–Мікашэвічы падчас пераследу парушальніка хуткаснага рэжыму, будзе дбайна прааналізавана. Гэты выпадак будзе дэталёва разгледжаны ў кожным падраздзяленні ДАІ, паведамляе БелТА.

Начальнік ДАІ падкрэсліў, што "такія пагоні бываюць не часта, тым не менш, супрацоўнікі ДАІ павінны дзейнічаць прафесійна" і рабіць усё для таго, каб не пацярпелі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках