banner1 banner1 banner1

17.03.2008

Лукашэнка падарыў 70-гадовай пенсіянерцы трэці матацыкл 8

11:13, — Грамадства

Пенсіянерка Тамара Давідовіч даўно марыла пра новы матацыкл. У ролі джына-выканаўца жаданняў выступіў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе «Советская Белоруссия», Тамара Давідовіч з'яўляецца заядлай матацыклісткай з стажам больш як 40 гадоў. Сама бабуля сцвярджае, што за ўвесь гэты час ні воднага разу не парушыла правілы дарожнага руху і «нават камара ніводнага не задавіла».

Да апошняга часу ў гаспадарцы ў пенсіянеркі меўся старэнькі ІЖ. Але ў лютым яна распавяла пра сваю мару – новы матацыкл – друкаванаму органу прэзідэнцкай адміністрацыі. І – вось цуд! – неўзабаве ў вёску прыбыў падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі – новенькі «ІЖ–Планета–5», адзначае «Салідарнасць».

Зрэшты, спяшаемся супакоіць тых, хто паспешліва вырашыў, што такім чынам першы сустрэчны можа выпытаць у кіраўніка дзяржавы што-небудзь патрэбнае ў гаспадарцы. Наўрад ці гэты прыём спрацуе. Калі, вядома, вы не з'яўляецеся, як вышэйзгаданая пенсіянерка, жыхаром вёскі Гарадзец Шклоўскага раёна і пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў.

Як высветлілася, Тамара Давідовіч ужо атрымала пры дапамозе Аляксандра Лукашэнкі адзін матацыкл – у канцы 80-х. Так яе аддзячылі за працоўныя подзвігі. «За гэта я Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку вельмі ўдзячная, ён жа тады ў нас дырэктарам саўгаса працаваў», – прызналася бабуля-матацыклістка.

Самае цікавае, што нядаўна на тэлевізійным ток-шоу «Ответный ход» Тамары Давідовіч уручылі сертыфікат ад кіраўніцтва прадпрыемства «Мотавела» на атрыманне матацыкла «Менск класік». Але Аляксандр Лукашэнка вырашыў, што без яго свята не атрымаецца. Цяпер, калі «Мотавела» стрымае сваё абяцанне, неўзабаве ў пенсіянеркі будзе цэлы мотапарк – стары ІЖ, новы ІЖ і «Менск класік».

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5728)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (5149)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4883)

8.05, 17:44, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4837)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4700)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4656)

7.05, 12:23, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4555)

8.05, 12:08, — Грамадства

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4358)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (4192)

12.05, 13:17, — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4052)

12.05, 9:51, — Палітыка

Подписка на рассылку