9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктару Гаррэмаўтадара «кампенсавалі» маральную шкоду

4

Дэмакратычныя актывісты перадалі для кіраўніцтва УП «Гаррэмаўтадару Менгарвыканкама» чатыры рулоны туалетнай паперы. Уручэнне адбылося ў офісе арганізацыі, якая прад'явіла судовы пазоў заяўнікам Еўрапейскага Марша.

«Гаррэмаўтадар» Менгарвыканкама патрабуе ў сваю карысць спагнаць з апазіцыйных лідэраў 2 мільёны 135 тысяч 974 беларускіх рубля (каля тысячы даляраў).

Дадзеная арганізацыя паказала, што пры правядзенні Еўрапейскага Маршу 14 кастрычніка 2007 г. арганізатары змянілі месца збору, маршрут руху і месца правядзення, усталяваныя Менгарвыканкамам, і пры гэтым «Кастрычніцкая плошча і ходнікі праспекта Незалежнасці на ўчастку ад Кастрычніцкай плошчы да вул. Сурганава былі моцна забруджаныя, што пацягнула дадатковыя выдаткі па ўборцы і вывазу смецця».

Асобным артыкулам выдаткаў называлася туалетная папера – паводле падлікаў «Гаррэмаўтадора», за час правядзення Еўрапейскага Маршу былі выдаткаваныя аж 4 рулоны – з разліку адзін рулон на 1 000 удзельнікаў Еўрапейскага Маршу. Пры якіх акалічнасцях была скарыстаная гэтая туалетная папера — высветліць не атрымалася. Але, тым не менш, яе кошт быў ўключаны ў агульны пазоў.

У гэтым звязку актывісты арганізацыі «Маладыя дэмакраты» прынялі рашэнне часткова кампенсаваць выдаткі «Гаррэмаўтадору».

Падчас перадачы туалетнай паперы высветлілася, што самога генеральнага дырэктара Івана Васільевіча Гурыновіча на працоўным месцы не апынулася. Аднак сакратарка Гурыновіча ласкава пагадзілася прыняць пасылку для свайго шэфа.

Як паведаміў сайту ucpb.org Аляксандр Сцепаненка, для кіраўніцтва «Гаррэмаўтадару» ў якасці кампенсавання «Маладыя дэмакраты» набылі паперу больш высокай якасці:

«Кошт аднаго рулона больш як 800 рублёў, замест 325-ці рублёў, якія назваў сп. Гурыновіч у сваім пазове. Думаю гэта павінна кампенсаваць яго маральныя пакуты», – падкрэсліў Сцепаненка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках