banner1 banner1 banner1

20.03.2008

Планы наконт святкаваньня Дня Волі не мяняюцца важная навіна 12

15:21, — Палітыка

Планы наконт святкаваньня Дня Волі не мяняюцца

Збор удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі -- 25 сакавіка ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа. Аб гэтым заявілі арганізатары акцыі.

Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзеньне маніфэстацыі да 90 угодкаў БНР 25 сакавіка па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Арганізатары святкаваньня Дня волі з гэтым не згодныя. Яны знялі з сябе ўсю адказнасць за правядзенне акцыі, і заявілі, што “планы не мяняюцца” – збор удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа.

Сёньня заяўнікаў сьвяткаваньня 25 сакавіка выклікалі на сустрэчу ў Менскі гарвыканкам.

“Ніякіх перамоваў з намі не вялі, а толькі зачыталі рашэньне гарвыканкаму, у якім дазваляецца “традыцыйны” маршрут шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Нас гэта не задавальняе, і мы разам напісалі заяву, што здымаем з сябе адказнасьць за гэтую дэманстрацыю. Не адпавядае значнасці свята такі маршрут. Улада як ваявала ўвесь час з гэтым святам, так і працягвае ваяваць. Я прынёс чыноўнікам два тамы архіваў БНР, але ім не гэта патрэбна было. Так што, планы не мяняюцца. Людзі ведаюць інфармацыю,”— паведаміў прэс-цэнтру Хартыі'97 адзін з заяўнікаў сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР, лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі.

Нагадаем, што сёлета правядзенне акцыі на Дзень Волі плануецца па новым маршруце. Збор а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа, шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцам Валадарскага, Гарадскі Вал, канчатковым пунктам павінен стаць помнік Максіму Багдановічу, каля опернага тэатра. Цягам акцыі плануюцца ўскласці кветкі да помнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча і Максіма Багдановіча.

Напісаць каментар (12)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5735)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (5152)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4893)

8.05, 17:44, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4843)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4708)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4660)

7.05, 12:23, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4562)

8.05, 12:08, — Грамадства

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4380)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (4227)

12.05, 13:17, — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4078)

12.05, 9:51, — Палітыка

Подписка на рассылку