banner1 banner1 banner1

21.03.2008

90-я ўгодкі БНР адзначаць у розных краінах сьвету 2

17:41, — Палітыка

Святкаваньні з нагоды 90-годзя Беларускай Народнай Рэспублікі адбудуцца ў Вільні, Варшаве, Празе, Нью-Ёрку і іншых гарадах свету.

22 сакавіка перад будынкам штаб кватэры Аб’яднаных Нацыяў у Нью Ёрку пройдзе мітынг, прысьвечаны 90 м угодкам БНР. Ён ладзіцца Нью Ёрскім аддзелам БАЗА. Акцыю плянуецца прадоўжыць перад місіяй Рэспублікі Беларусь пры ААН.

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца маніфэстацыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Сябра аб’яднаньня “Вольная Беларусь” Сяргей Марчык распавёў “Радыё Свабода”:

А 18-й мы разам зьбярэмся каля ўнівэрсытэцкіх брамаў Варшаўскага ўнівэрсытэту. І пойдзем шэсьцем да будынку Сэйму, дзе польскім дэпутатам будзе перададзена пэтыцыя адносна палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Плянуецца, што пэтыцыя будзе ўручана Андрэю Галіцкаму, які займаецца беларускім пытаньнем у польскім Сэйме. Мы спадзяемся, што будзе прыняты адмысловы зварот польскіх дэпутатаў да беларускага ўраду з патрабаваньнем прыпыніць перасьлед актывістаў паводле палітычных матываў”.

У Празе пад патранатам міністра замежных справаў Чэхіі адбудзецца сустрэча, на якой выступяць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і іншыя вядомыя асобы.

У літоўскім парлямэнце 26 сакавіка таксама адзначаць 90-я ўгодкі БНР. Плянуецца, што ў сьвяткаваньні возьмуць удзел прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус, а таксама вядомыя гісторыкі, палітыкі і грамадзкія дзеячы. Арганізатар гэтай імпрэзы, старшыня падкамітэту па палітыцы эўрапейскага суседзтва Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Эмануэліс Зінгерыс сказаў, што ўшанаваньне ўгодкаў БНР пройдзе ў галоўнай залі канстытуцыі літоўскага Сэйму:

Мы робім у парлямэнце афіцыйны дзень памяці, 90 год незалежнасьці беларускага народу, беларускай дзяржавы. Пад бел-чырвона-белымі колерамі беларускай незалежнасьці 1918 году. Мы думаем надаць гэтаму афіцыйны і прыгожы выгляд, каб гэта было годна. Мы поўнасьцю падтрымліваем імкненьне беларускага народу да эўрапейскай інтэграцыі і незалежнасьці”, -- адзначыў дэпутат.

У Вільні ж адбудзецца ўскладаньне кветак да помніку стваральнікам БНР, а таксама ўрачысты сход і сьвяточны канцэрт. Яго ўдзельнікі пройдуць шэсьцем да царквы сьвятой Тройцы, дзе адбудзецца малітва за Беларусь.

Гаворачы пра сьвяткаваньне угодкаў БНР за мяжой, першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў:

Наагул, традыцыйна наша дыяспара 25 сакавіка ладзіла сьвяткаваньне. Але сёлета, калі мы адзначаем 90-годзьдзе нашай новай незалежнай дзяржаўнасьці, то пасьля “Беларускага тыдня” ў Эўрапейскім парлямэнце і на ўрадавым роўні, і на парлямэнцкім роўні многіх краінаў была ня проста на словах выказаная падтрымка, але і шляхам пэўных сымбалічных акцый. У першую чаргу ў краінах — нашых суседзях, але й ня толькі, таксама ў скандынаўскіх краінах.

Я думаю, што ніводнае замежнае мерапрыемства сваёй масавасьцю не перасягне тых падзеяў, якія адбываюцца тут у нас у Беларусі, але добра, што геаграфія шырокая”.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: