banner1 banner1 banner1

23.03.2008

Каталікі ўсяго свету святкуюць Вялікдзень 2

14:04, — Рэлігія

Сёлета Каталіцкая царква адзначае галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень - з вялікім адрывам ад Праваслаўнай царквы. Крыху больш за месяц складае адлегласць паміж святкаваннямі. Што ж яшчэ, акрамя часу, размяжоўвае праваслаўны і каталіцкі Вялікадні?

Каб адказаць на гэтае пытанне, “Еўрарадыё” паразмаўляла са святаром айцом Сергіем, які выкладае ў тэалагічным інстытуце БДУ.

Аказалася, што самым яскравым адрозненнем з’яўляецца пост перад Вялікаднем. У каталікоў ён больш лагодны.

“У 1054 годзе Рымскі патрыярхат аддзяліўся ад 4-х астатніх, і так з’явілася Рыма-каталіцкая царква. Пасля гэтага ў Каталіцкай царкве з’явілася шмат перамен: і ў веравучэнні, і ў практыцы. Што тычыцца посту, то пост у Рыма-каталіцкай царкве на працягу стагоддзяў рабіўся ўсё больш слабейшым. Цяперашні пост у Каталіцкай царкве заключаецца ў тым, што толькі ў сераду першую яны не ўжываюць мяса і ў Вялікую пятніцу. Гэта апошняя пятніца перад Вялікаднем.

А так увесь астатні пост асаблівага абмежавання ў ежы няма, толькі распісана, ці есці дасыта, ці не. Ну а такі пост, які быў ад пачатку, які застаўся ў Праваслаўнай царкве, куды больш строгі. Увесь пост перад Вялікаднем зусім не ўжываецца ні мясныя стравы, ні малочныя, у пэўных днях толькі можна ўжываць рыбу”.

Ёсць і пэўныя адрозненні ў набажэнстве, аднак, па словах айца Сергія, нейкіх яскравых непадабенстваў паміж літургіямі ўсё роўна не існуе.

“Богаслужэнні розныя. Аднак, калі браць па веравучэнні, такому ўнутранаму зместу, то як раз адрознення няма. Таму што і ў праваслаўных, і ў каталікоў святкуецца тая самая падзея, што Хрыстос перамог смерць, перамог зло і ўваскрос. Тыя самыя ж яйкі фарбуюцца. Найперш у чырвоны колер, як колер крыві Хрыстовай. І сімвалічнае значэнне тое ж самае, што ў праваслаўных".

Дарэчы, яйкі нездарма былі абраныя галоўнай ежай на Вялікдзень. Сімвал яйка, як ніякі іншы перакрыжоўваецца з уваскрашэннем Хрыстовым:

“Яйка можа быць сімвалам труны, у якой ляжала цела Хрыстова, і вось так як яйка, калі з яго выводзіцца птушаня, гэтае шкарлупінне ламаецца. Здавалася б з мёртвага яйка з’яўляецца жыццё, таму яйка з’яўляецца сімвалам уваскрашэння Хрыстова з каменнай магілы”.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11051)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6482)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4751)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4738)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4581)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4184)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4073)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4055)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3959)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3691)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: