banner1 banner1 banner1

24.03.2008

З Беларусі «для парытэта» высылаюць дыпламатаў ЗША

16:04, — Палітыка

Шэраг дыпламатаў ЗША на патрабаванне беларускага боку пакідае Беларусь, паведамілі "Інтэрфаксу" ў міністэрстве замежных спраў Беларусі.

"Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, які сёння быў выкліканы ў беларускі МЗС, паведаміў пра тое, што згодна з патрабаваннем беларускага боку аб выраўноўванні на парытэтнай аснове колькасці дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі і ЗША на тэрыторыі адзін аднаго адпаведная колькасць амерыканскіх дыпламатаў пакідае Беларусь", – паведамілі ў МЗС.

Нагадаем, што 7 сакавіка ўлады Беларусі рэкамендавалі амбасадару ЗША пакінуць краіну ў сувязі з санкцыямі Дзярждэпартамента ў дачыненні «Белнафтахіма». Міністэрства фінансаў ЗША, растлумачыўшы ўведзеныя ўвосень 2007 года санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім», фактычна пашырыла іх ужыванне ў дачыненні ўсіх беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу з доляй дзяржавы 50% і больш. Да публікацыі гэтага тлумачэння санкцыі закранулі толькі прадстаўніцтвы канцэрна і шэраг яго замежных дачок.

12 сакавіка Злучаныя Штаты прынялі рашэнне адклікаць амбасадарку Карэн Сцюарт для "кароткачасовых кансультацый". Беларусь таксама адклікала ў Менск амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова для кансультацый.

Прычына ўвядзення санкцый з боку ЗША – адмова ўлад Беларусі вызваліць палітвязняў. Сёння ў зняволенні знаходзяцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы лідэр Андрэй Кім і лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

Белы дом назваў рашэнне ўлад Беларусі выправадзіць амбасадара ЗША ў Беларусі неабгрунтаваным і заявіў, што гэта можа прывесці да далейшай ізаляцыі краіны ў свеце. У заяве казалася, што дзеянні Менска "яшчэ больш дыстанцуюць Беларусь ад Еўропы і астатняга свету".

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

У Лукашэнкі няма будучыні (5747)

8.05, 10:35, — Палітыка

«Московский комсомолец»: Снял белоруса — изменил Лукашенко (5161)

6.05, 15:16, — Палітыка

У Беларусі не працуюць міжнародныя перавозчыкі FedEX і UPS (4916)

8.05, 17:44, — Грамадства

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота) (4858)

8.05, 11:29, — Грамадства

Павал Шарамет: «Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі» (4717)

8.05, 9:58, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка: «Адказ на рэпрэсіі – байкот» (4674)

7.05, 12:23, — Палітыка

Дом пад Менскам каштуе, як віла на Кіпры (4570)

8.05, 12:08, — Грамадства

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (4404)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (4313)

12.05, 13:17, — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (4134)

12.05, 9:51, — Палітыка

Подписка на рассылку